2011-01-02 15:08:14

У 2010 годзе былі забітыя, з прычыны веры, 23 духоўныя асобы Каталіцкага Касцёла


RealAudioMP3 У мінулым годзе загінула, з прычыны веры, 23 асобы Каталіцкага Касцёла: у гэтым адзін біскуп, 15 святароў, 2 семінарыстаў, адзін законны брат, адна законніца і тры свецкія асобы. Інфармуе аб гэтым ватыканскае місійнае агенцтва ФІДЭС. Найбольш вядомым было забойства італьянскага біскупа Луіджы Падовэзэ, які ад 2004 года быў Апостальскім вікарыям Анатоліі ў Турцыі.

Найбольш людзей Касцёла загінула ў Бразыліі- 5; затым у Калумбіі- 3; і па дзьве асобы- у Кітаі, Іраку , Мэесіцы, Пэру і ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Забітыя паходзілі з 14 краін, большасць з Бразыліі-5 чалавек і Калумбіі- 3.
Лік загінуўшых людзей Каталіцкага Касцёла быў у мінулым годзе ніжэйшы чым у 2009 годзе, калі былі забітыя 37 асобы.








All the contents on this site are copyrighted ©.