2011-01-02 15:10:45

Ерусалім: Касцёл моліцца за мір і бяспеку для хрысціян


RealAudioMP3 Першага студзеня католікі Святой Зямлі маліліся ў Ерусаліме за мір і бяспеку для хрысціян, асабліва за тых, якія пакутуюць з прычыны чарговага крывага замаху на Копцкі Касцёл у Ягіпце.

У гаміліі арцыбіскуп Тваль асудзіў напад на Касцёл у Аляксандрыі і заклікаў хрысціян Блізкага Усходу да мужнасці ў вызнаванні сваёй веры. Гэты новы гвалт напоўнівае смуткам і паказвае цяжкі шлях Крыжа, якім мусяць ісці паслядоўнікі Хрыста ў гэтым рэгійне- адзначыў іерарх. “Чарговыя нявінныя ахвяры ў Аляксандрыі- дадаў- ставяць нашыя намаганні і нашу надзею на цяжкае выпрабаванне”.

Далей Арцыбіскуп Тваль паклікаў кіруючых краінамі да ўзмацнення намаганняў з мэтаю спынення актаў насілля і тэрору, асабліва адносна хрысціянскай супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.