2011-01-01 16:12:03

Папа накіраваў пасланне на закрыццё Кампастэліянскага году.


“Хай пілігрымы да Сант'яга-дэ-Кампастэла адсюль прыносяць да сябе на радзіму святло прысутнасці Хрыста, каб умацаваць такім чынам хрысціянскія карані Еўропы,” - піша Святы Айцец у Іспанію. Папскі ліст зачытаны падчас урачытага закрыцця 119 Святога Года ў Кампастэла. Імшу узначаліў арцыбіскуп Санцьяга дэ Кампастэла Хуліо Барыо Барыо.

У сваім пасланні Бэнэдыкт XVI згадвае маючы адбыцца Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе, прыклікаючы ўсю каталіцкую моладзь адгукацца на заклік Хрыста.

Прыгадаем, што ў лістападзе адыйшоўшага года адбыўся візіт Папы ў Іспанію, спалучаны са Святым годам Сант'яга-дэ-Кампастэла і асвячаннем храма ў імя Святога сямейства ў Барселоне. Папа “маліўся пілігрымам сярод пілігрымаў перад магілай Святога Якуба."

Вера, мастацтва, сям'я ў Еўропе: гэта былі асноўныя тэмы Апостальскага візіту Бенедыкта XVI у Іспанію. Бенедыкт XVI плануе сёлета зноў наведаць Іспанію ў трэці раз для ўдзелу ў Сусветным дні моладзі ў Мадрыдзе -2011.









All the contents on this site are copyrighted ©.