2011-01-01 13:02:53

Бэнэдыкт ХVI: чалавецтва не можа прымірыцца з нясправядлівасцю, войнамі і канфлікамі


1 студзеня 2011 года, у першай палове дня, Папа адслужыў у Базыліцы Святога Пятра, Святую Імшу з нагоды урачыстасці Святой Панны Марыі. У сваім казанні адзначыў, што чалавецтва не можа прывыкаць да канфліктаў, якія выклікаюць цярпенні шматлікіх ахвяр і пагражаюць будучыні народаў. Святы Айцец заклікаў да малітвы за поспех намаганняў ў карысць будавання міру, а ўсіх людзей, каб жылі сапраўдным духам міру ў паўсядзённых адносінах.

Дарагія браты і сёстры

Яшчэ агорнутыя духоўнай атмасферай Божага Нараджэння, у якой мы абажалі таямніцу нараджэння Хрыста, сёння мы ўшаноўваем з такімі самымі пачуццямі памяць Найсвятой Панны Марыі, якую Касцёл абажае як Маці Бога

Касцёл упрошвае сёння Пана блаславіць новы год, які толькі што пачаўся, маючы свядомасць, што перад трагічнымі здарэннямі, якія намечваюць гісторыю, перад логікай вайны, якая яшчэ цалкам не пераадоленая, толькі Бог можа глыбока закрануць чалавечую душу і запэўніць надзею і мір для чалавецтва. Амаль ужо трывалая традыцыя, што ў першы дзень новага года Касцёл узносіць калектыўную малітву, урошваючы дару міру. Варта пачаць новы ўчастак дарогі, рашуча накіроўваючыся да шляху міру і малмітвы Касцёла накіраваныя асабліва за адказных за дзяржавы.. Сёння мы хочаць сабраць крык шматлікіх мужчын, жанчын, дзяцей і пажылых людзей ахвяраў вайны, якая з’яўляецца самай жудаснай і трагічнай ў гісторыі. Сёння мы молімся, каб мір, які Анёлы абвясцілі пастушкам у Калядную ноч, змог дайсці ўсюды: “Слава на вышынях Богу і на зямлі мір сярод людзей добрай волі” ( Лук.2, 14) Дзеля гэтага мы хочам дапамагчы кожнаму чалавеку і народу, асабліва тым, што маюць ўладу, каб хадзілі, ўсё больш у рашучы спосаб шляхамі міру.

Сённяшняе Евангелле канчаецца найменнем Езуса, у той час калі Марыя прыймае ўдзел у маўчанні, разважаючы у сваім сэрцы таямніцу свайго Сына, які з’яўляецца дарам ад Бога. Мы бачым як Эвангеліста гаворыць аб мацярынстве Марыі, пачаўшы ад Сына, ад гэтага дзіцяці “якое авінута ў пялёнкі”, таму, што ёсць Словам Бога ( Ян 1.14)- пунктам адносін, цэнтрам падзей, якія ажыццяўляе і Бог робіць тое, што мацярынства Марыі апісваецца як “боскае”. Марыя ёсць сапраўднаю Маці Бога менавіта ў сілу сваіх поўных адносін з Хрыстом. Па гэтай прычыне, ушаноўваючы Сына праслаўляецца Маці, ўшаноўваючы Маці праслаўляецца Сын. Назоў “Маці Бога” падкрэслівае ўнікальную місію Найсвяцейшай Панны Марыі ў гісторыі збаўлення: місія, якая ляжыць у аснове культу і абажання, што хрысціянскі народ ёй аддае. Марыя, сапраўды, не атрымала дару Бога толькі для сябе, але каб прынесці яго ў свет: у ейным дзявочым зачацці Бог даў чалавечтву дары вечнага збаўлення. І Марыя пастаянна прапануе сваё пасрэдніцтва Божаму Народу, які паломнічае ў гісторыі да вечнасці. Яна, якая дала Божаму Сыну земскае жыццё безупынна дае людзям Божае жыццё, якім ёсць сам Езус і яго Святы Дух. Дзеля гэтага прызнаецца за маці кожнага чалавека, які нараджаецца да Ласкі і ўсімі прызываецца як Маці Касцёла.

У імя Марыі, Маці Бога і чалавецтва, ад 1-га студзеня 1968 года адзначаецца ва ўсім свеце Сусветны Дзень Міру. Мір з’яўляецца дарам Бога. Мір ёсць мэсіянскім дарам у поўным сэнсе гэтага слова. Першы плод любові, якую Езус нам даў; з’яўляецца нашым прымірэннем з Богам. Мір з’яўляецца таксама чалавечаю вартасцю, якую трэба ажыўляць у сацыяльным і палітычным плане, але свае карані чэрпае з таямніцы Хрыста. ( пар. ІІ Ватыканскі Сабор. Gaudium et spes, 77-90). У гэтым урачыстым святкаванні, з нагоды 44 Сусветнага Дня Міру, я рады накіраваць мае прывітанні паважаным паслам пры Святым Пасадзе, з найлепшымі пажаданнямі для іхняй місіі. Сардэчныя і братэрскія прывітанні накіроўваю да майго Дзяржсакратара і да іншых кіраўнікоў Рымскай Курыі, але таксама з асаблівай думкаю да старшыні Папскай Рады “Iustitia et Pax” і яго супрацоўнікаў. Я хацеў бы выказаць сваю глыбокую падзяку за штодзённае заангажаванне ў карысць мірнага сужыцця паміж народамі і фарміравання заўсёды больш трывалае свядомасці міру ў Касцёле і ў свеце. З гэтага пункту гледжання касцельная супольнасць усё больш заангажаваная, каб дзейнічаць паводле дырэктываў Настаўніцткага Ураду Касцёла, каб ахвяроўваць бяспечную спадчыну духоўных каштоўнасцяў і прынцыпаў для працяглага шукання міру.

Я жадаў нагадаць у маім пасланні на сённяшні Дзень Міру, тэма якога: “Рэлігійная свабода- шлях да міру” наступныя словы: “Свету патрэбны Бог. Патрэбны ўніверсальныя і супольна прызнаныя этычныя і духоўныя каштоўнасці, а рэлігія можа ўнесці каштоўны ўклад у іх пошук, каб удалося пабудаваць справядлівы і мірны грамадскі лад на нацыянальным і міжнародным узроўні.” (n.15). Я апрача таго падкрэсліў, што “рэлігійная свабода не з’яўляецца выключнай спадчынай веруючых, але ўсёй сям’і народаў зямлі. Гэта абавязковы элемент закону дзяржавы; яго нельга адмаўляць, не ўзважыўшы адначасова ўсіх асноўных правоў і свабод, бо яна з’яўляецца сінтэзам і вяршыняй”( n.5)

Чалавецтва не можа паддавацца адмоўным сілам эгаізму і гвалту; не можа спрычыняцца да канфліктаў, якія выклікаюць ахвяры і ставяць пад пагрозу будучыню народаў. У абліччы пагрозлівых напружанняў часу, асабліва адносна дыскрымінацыі, злоўжыванняў і рэлігійнай неталерантнасці, якая сёння ў асаблівы спосаб кранае хрысціянаў, яшчэ раз накіроўваю заклік не паддавацца знеахвочанню і прыгнечанню. Заклікаю ўсіх маліцца, каб прынесці добры канец намаганням, што ўзнялі многія бакі дзеля пабудовы і ўзмацавання міру ва ўсім свеце. Для гэтай складанай задачы не хопяць толькі словы. Трэба канкрэтнага заангажавання і пастаяннай адказнасці лідэраў дзяржаў, але неабходным з’яўляецца перад усім тое, каб кожны чалавек ажыўляўся сапраўдным духам міру, які трэба заўсёды нанава ўпрошваць у малітве і жыць гэтым мірам на штодзень ў кожным асяроддзі

Маці Божая будзь з намі ў гэтым новым годзе; атрымай ад свайго Сына для нас і для ўсяго свету дар міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.