2011-01-01 16:14:24

2.3 мільёнаў асоб сустрэлася з Папам Бэнэдыктам ХVI у мінулым 2010 годзе


RealAudioMP3
У мінулым 2010 годзе больш за 2 мільёна 300 тысяч асоб сустрэлася са Святым Айцом у Ватыкане. Цяжка вызначыць дакладную колькасць удзельнікаў такіх сустрэч як малітва “Анёл Панскі” ці цырымоніі на Плошчы Святога Пятра.

У 45 генеральных аўдыенцыях прыняло ўдзел прыкладна паў мільёна вернікаў, у спецыяльных аўдыенцыях 178 тысяч і 381 тысяча прыняла ўдзел у літургічных цэлебрацыях.

Няма дадзеных адносна замежных падарожжаў Папы ці наведзін розных дыяцэзый на тэрыторыі Італіі- паведамляюць ватыканскія крыніцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.