2010-12-31 13:50:25

34 Еўрапейская Сустрэча Моладзі будзе праходзіць у Берліне


RealAudioMP3 Чарговая 34 Еўрапейская Сустрэча Моладзі, якую арганізуе Экуменічная Супольнасць з Тэзэ’, адбудзецца ў Берліне ў днях 28 снежня 2011 да 1 студзеня 2012 года. Паведаміў аб гэтым брат Алоіс, прыёр Супольнасці з Тэзэ.

“З вялікім энтузіязмам мы будзем рыхтавацца да гэтай падзеі. Берлін пакажа сваю гасціннасць і будзе рабіць усё, каб гэтае вялікае мерапрыемства прайшла годна. Сардэчна вітаем удзельнікаў 34 Еўрапейскай сустрэчы маладых людзей ў нашым горадзе”- напісаў Клаўс Вовэйрад, бурмістр Берліна.

Сустрэча будзе чарговым этапам “паломніцтва даверу па зямлі”. Ейная праграма прадугледжвае абмен міжнароднымі групамі, супольныя малітвы і сустрэчы у першай палове дня ў парафіяльных супольнасцях і пасля абеду ў выставачных залях Берліна.








All the contents on this site are copyrighted ©.