2010-12-30 15:18:46

Ізраіль: Прэзідэнт заклікае да супольнай малітвы за мір


RealAudioMP3 Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс заахвочвае прадстаўнікоў розных рэлігій, прысутных у Святой Зямлі, да супольнай малітвы за мір. Падчас традыцыйнай сустрэчы, з нагоды свята Божага Нараджэння і Новага Года з кіраўнікамі хрысціянскіх Касцёлаў і рэлігій, ў сваёй рэзідэнцыі ў Ерусаліме, Шымон Перэс сказаў, што найлепшай развязкай ізраільска-палестынскага канфлікту з’яўляецца стварэнне двух незалежных дзяржаў.

Сярод запрошаных гасцей са свету палітыкі і рэлігіі былі, у прыватнасці: грэка-праваслаўны Партрыярх Тэафіл ІІІ, лацінскі Патрыярх арцыбіскуп Фаўд Тваль, кусташ Святой Зямлі айцец П’ербатіста Піццабалла, мельхіцкі арцыбіскуп Гайфы Эліяс Хакур і прадстаўнік армянскага патрыярхата арцыбіскуп Нурган Манукян.


У слове да іх Перэс падкрэсліў, што “асноўнай задачай розных традыцый веры ёсць супольная праца над пераадоленнем розніц”. На яго думку ніякая рэлігійная супольнасць не можа абыйсціся без міру. “Няма розных нябёсаў, але толькі розныя малітаўнікі”- адзначыў Прэзідэнт.


За найбольшую пагрозу міру ён прызнаў тэрарызм, ракетную і ядзерную зброю. “Мы павінны змагацца з гэтымі з’явамі замест перамагаць паасобныя народы”- сказаў Перэс і з аптымізмам выказаўся аб магчымасці ўвядзення міру паміж Ізраілям і палестынцамі. “Адрозненні зусім не большыя чым раней”- дадаў ён.

Грэка-праваслаўны Патрыярх Тэафіл ІІІ падзякаваў ізраільскім уладам за іхнія намаганні па садзейнічанні паломнікам і турыстам лепшага доступу да Святых месцаў, што прывяло за значнага павялічэння колькасці наведвальнікаў Святой Зямлі. У той жа час Патрыярх заклікаў Ізраіль да далейшых станоўчых крокаў, па такіх пытаннях, як свабоднае перамяшчанне паломнікаў, і візавыя аблягчэнні для хрысціянскага духавенства.


Прадстаўнікі рэлігій не хавалі свайго задавальнення пасля сустрэчы з Прэзідэнтам. Рабін Давід Росэн сказаў, што падчас прыняцця Перэс праяўляў вялікую павагу да хрысціянскіх супольнасцей, якіх прысутнасць у Святой Зямлі з’яўляецца “неабходнаю і важнаю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.