2010-12-30 15:18:23

У Ратэрдаме працягваецца 33 Еўрапейская Сустрэча Моладзі


RealAudioMP3 Удзельнікі 33 Еўрапейскай Сустрэчы Моладзі у Ратэрдаме абмяркоўваюць больш за 30 тэмаў. Яны вядуць спрэчкі ў малых групах па пытаннях, якія запрапанавалі браты з Тэзэ’.

Разам з біскупам Ратэрдаму і адначасна старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Еўрапейскай Супольнасці, монс. Адрыянам ван Луйнам, моладзь цікавілася аб тым, як разам працаваць на нашым кантыненце.


У Ратэрдаме, дзе большасць жыхароў з’яўляюцца паслядоўнікамі іслама, на перамовах з прадстаўнікамі мусульманскай супольнасці былі ўзнятыя пытанні, якія звязаныя з міжрэлігійным дыялогам.


У 33 Еўрапейскай Сустрэчы Моладзі ў Ратэрдаме прыймае ўдзел каля 30 тысяч маладых людзей з усяго нашага кантынента, у тым ліку амаль 6 тысяч палякаў, 1700 украінцаў, 1300 французаў, 1200 італьянцаў, 600 літоўцаў, 400 іспанаў і толькі каля 50 латышоў. Акрамя таго на сустрэчы прыходзіць сама моладзь Галандыі, лік якіх ацэньваецца на 10 тысяч.








All the contents on this site are copyrighted ©.