2010-12-30 14:43:06

Сёння адбылася спецыяльная аўдыенцыя Папы для ўдзельнікаў 36 kангрэса Mіжнароднай Федэрацыі хораў хлопчыкаў.


RealAudioMP3 У Ватыкане сёння сабраліся больш за 3 тысячы юных спевакоў, іх дырыжоры, настаўнікі і выхавацелі – законныя асобы і свецкія з фэдэрацыі Pueri Cantores.
“Ваш спеў з'яўляецца радасным служэннем Богу. Заўсёды памятайце, што вашы спевы служаць перш за ўсё Богу, усім вернікам і усяму Касцёлу”, - сказаў Бэнэдыкт XVI .

1 студзеня маладыя артысты выступяць у базыліцы Святога Пятра у свята Найсвяцейшай Панны Марыі - Маці Божай і ў сувязі з 44-м Сусветным днём міру. Пасяджэнне праходзіць пад дэвізам папскай Энцыклікі "Deus Caritas Est" (Бог ёсць любоў.)Кангрэс прынёс ў Вечны горад калядныя концерты, моманты молiтвывы і евхарыстычнага абажання.

У кароткай прамове на англійскай мове Папа падзякаваў сваім маленькім гасцям і іх апекунам за ўдзел "харавога спеву ў апостальскім служэнні ". Ён нагадаў словы св. Аўгустына, што "спевы – гэта выраз радасці і любові", і дадаў, што талент і вера ў спевах у гонар Бога становяцца голасам выразу "натуральнага жадання кожнага чалавека Ухваліць Яго спевам любові"

"Нават вялікія містыкі захоўваць маўчанне перад абліччам Божаетаямніцы. І ўсё ж прыгожая музыка здольная выказаць штосьці аб вышыні любові Бога да нас, і нашай – да Яго ", - сказаў Святы Айцец.

Ён заклікаў прынятым у сябе ў залі Паўла VI хорам хлопчыкаў заўсёды памятаць, што іх спеў служыць найперш славе Бога, як спосабу выказаць яму хвалу. Акрамя таго, ёнслужыць людзям, дапамагаючы ім у кірунку іх розумаў і сэрцаў да Бога ў малітве.

Святы Айцец звярнуўся да дзяцей у розных мовах. У тым ліку па-украінску і па-польску:
На 36 Кангрэс Міжнароднай федэрацыі Pueri Cantores ў Рым прыбыло каля 100 хораў з 14 краін свету. Беларускіх няма, нажаль.








All the contents on this site are copyrighted ©.