2010-12-30 14:43:36

Сёння апублікаваны Апостальскі ліст "Motu Proprio", у якім утрымліваюцца 4 законы для прадухілення і процідзеяння незаконнай дзейнасці ў галіне грашова-крэдытных і фінансавых аперацый, а таксама тэрарызма.


RealAudioMP3 У ажыццяўленне валютнай канвенцыі ад 17 сьнежня 2009 (2010 / C 28/05) між горадам-дзяржавай Ватыкан і Еўрапейскім Саюзам прынятыя новыя лігітымныя акты:

"Закон аб папярэджанні і процідзеянні адмыванню сродкаў, атрыманых шляхам злачыннай дзейнасці і фінансавання тэрарызму ";

- "Закон аб махлярстве і падробцы банкнот і манет еўра";

- "Закон, які тычыцца памеру, спецыфікацыі, рэпрадукцыі, замены і аб ажыццяўленні мер супраць неадпаведных банкнот еўра і канфіскацыі з выкарыстання банкнот еўра "

-" Закон аб выглядзе, унітарным значэнні і тэхнічных характарыстыках, а таксама аўтарскіх правах на праекты нацыянальных манет еўра, прызначаных для абароту ".

Працэс распрацоўкі згаданых вышэй законаў прайшоў пры садзейнічанні Змешанага камітэту з адказных прадстаўнікоў дзяржавы Ватыкан і Еўрапейскага Саюза.
Дэлегацыя Еўрапейскага саюза складаецца з прадстаўнікоў Камісіі ЕС і Італьянскай Рэспублікі, а таксама прадстаўнікоў Цэнтральнага Еўрапейскага Банка.

Закон аб папярэджанні і процідзеянні адмыванню грошай і фінансавання тэрарызму апублікаваныя разам з гэтым камюніке, у той час як іншыя будуць апублікаваныя на вэб-сайце горада-дзяржавы Ватыкан на адрасе www.vaticanstate.va

Ватыканскія законы выдадзеныя ў форме Апостальскага ліста "Motu Proprio".

Апостальскім Пасланнем, апублікаваным сёння і падпісаным Вярхоўным Пантыфікам
Папам Бэнэдыктам XVI, сярод іншага пастанаўляецца, што Закон горада-дзяржавы Ватыкан і яго наступныя мадыфікацыі распаўсюджваецца на ўсе Дэкастэрыі Рымскай курыі і усе ўстановы або юрыдычныя асобы, якія залежаць ад Святога Пасаду , сярод якіх разам з іншымі інстытут IOR: з тым каб пацвердзіць цвёрды намер гэтай фінансавай структуры дзейнічаць у адпаведнасці з прынцыпамі і крытэрамі, прынятымі на міжнародным узроўні.

Hовыя законы з'яўляюцца часткай высілкаў Апостальскага Пасаду на карысць справядлівага і сумленнага сацыяльнага парадку. Ні ў які час нельга занядбоўваць ці паслабняць "вялікіх прынцыпаў сацыяльнай этыкі, такіх як празрыстасць, сумленнасць і aдказнасць " (Энцыкліка. Бенедыкта XVI, "Caritas in Veritate,р. 36).








All the contents on this site are copyrighted ©.