Бэтлеем: рэкордная колькасць пілігрымаў у часе сёлетняга Божага Нараджэння
Больш за 100 тысяч
паломнікаў наведала сёлета Бэтлеем у часе свята Калядаў. Гэта ў два разы больш, чым
у папярэднім годзе і найбольшы іхні лік у апошнія 10 гадоў.
Ізраільскія
ваенны ўлады, якія каардынуюць плыню паломнікаў да Палестынскай аўтаноміі, на тэрыторыі
якой знаходзіцца горад нараджэння Хрыста,лічаць, што было гэта самае радаснае свята
Божага Нараджэння з найбольшым лікам паломнікаў з моманту пачатку, так званай, другой
інтіфады у 2000 годзе. Паломнікаў было так многа, што некаторыя з іх мусілі ўдзельнічаць
у святочных Літургіях не ў Каталіцкім Касцёле Святой Кацярыны ці ў суседняй Базыліцы
Нараджэння, але навонкі - на плошчы Ясляў.
Хрысціяне складаюць адну трэцюю
насельніцтва Бэтлеему. У гэтым горадзе жыве сёння каля 50 тысяч жыхароў. У 1950
годзе паслядоўнікаў Хрыста было каля 75 адсоткаў яго жыхароў. Пакінуць Бэтлеем іх
прымусіла вайна і цяжкая эканамічная сітуацыя.
На сённяшні дзень мясцовая
эканаміка павольна адраджаецца, ажыўляецца таксама рэлігійны турызм.