2010-12-28 17:28:20

36 kангрэс Mіжнароднай Федэрацыі хораў хлопчыкаў. Яго лозунг – “Deus caritas est"


RealAudioMP3 Узяўшы за аснову працаў і выступленняў назву Энцыклікі папы Бэнэдыкта XVI “Бог ёсць любоў”, арганізатары падзеі падкрэсліваюць сваю накіраванасць: любоўна і клапатліва працягваць традыцыю вестуноў супакою.
Яна была распачата стварэннем “Pueri cantores” ў 6-м стагоддзі папам Рыгорам Вялікім, які вырашыў гармоніяй анёльскіх галасоў рабіць Боскую літургію музычнай лесвіцай у неба.

Сённяшняе ўрачыстае адкрыццё ў залі папы ПаўлаVI уключала шматлікія прывітанні; працы пачаліся пад старшынствам дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала Тарчізіо Бэртонэ. У чацвер Папа прыме ўдзельнікаў на Cпецыяльнай аўдыенцыі.
Хоры будуць спяваць падчас Еўхарыстычнай адарацыі і малітвы ў інтэнцыі міру ў свеце. Зводны хор хлопчыкаў будзе ўдзельнічаць у Літургіі ў базіліцы святога Пятра на Сусветны дзень Міру - 1 студзеня 2011 году.

Міжнародная Фэдэрацыя хораў хлопчыкаў узнікла ў Парыжы напрыканцы ІІ Сусветнай вайны, створаная французскім кардыналам Эмануэлям Сухарам, азначаная першым удзелам у Літургіі і канцэртам пад кіраўніцтвам Фернанда Мэйета ў славутай сталічнай базіліцы Сэн-Эсташ.

Цяперашнія святочныя канцэрты хораў з 14 краін і працы Федэрацыі, якія пройдуць у Рыме да 1 студзеня Новага 2011 году, прынясуць у базілікі Вечнага горада цудоўную музыку ў выкананні амаль 3000 тысяч маленькіх спевакоў са срабрыстымі галасамі. Найбольш славутым з гэтых калектываў з’яўляецца хор хлопчыкаў Сікстынскай капэлы. У ім цяпер спяваюць і двое маленькіх музыкантаў з СНД. Наша калега з рускай рэдакцыі пагутарыла з імі: (інтэрв’ю з Паўлікам і Антонам)









All the contents on this site are copyrighted ©.