2010-12-27 13:48:19

Ратардам: рэлігійныя кіраўнікі заахвочваць моладзь Еўропы да салідарнасці


RealAudioMP3 Да будавання справядлівасці, сапраўднае любові і салідарнасці, заахвочваюць ўдзельнікаў 33 Еўрапейскай Сустрэчы Моладзі вядучыя рэлігійныя і палітычныя кіраўнікі. Іхнія пасланні на гэтую сустрэчу, якая пачнецца 28 снежня, апублікавала Экуменічная Супольнасць з Тэзэ’.

Генеральны сакратар ААН Бан Кі Мун напісаў: “У эпоху, калі выклікі перасякаюць межы і маюць глабальны аб’ём, наша будучыня залежыць ад таго, ці мы будзем працаваць разам. Я спадзяюся, што панясеце полымя сусветнай салідарнасці і іншыя каштоўнасці ААН, каб дапамагчы нам прыйсці гэты час цяжкіх спробаў і дапамагчы ААН даць свету тое, што ён найбольш патрабуе ў гэтым вырашальным моманце”.

Старшыня Рады Еўропы, Гэрман ван Рампей, напісаў: “ Тэзэ’—ужо само гэтае слова напаўняе мяне ўнутранаю радасцю. Тэзэ’, браты з Супольнасці, моладзь і менш маладыя людзі, хрысціянскія рэлігіі розных веравызнанняў, усе яны, кожны з іх нясе сваёю прысутнасцю нейкую частку надзеі чалавецтва, якое ўсё яшчэ ў дарозе”.


Патрыярх Канстантынопаля, Барталамей І: “На вас ляжыць адказнасць за такія паводзіны, каб у грамадскім жыцці падтрымліваць прынцыпы справядлівасці і любові. Вы наша будучыня, будучыня Касцёла, а Касцёл з’яўляецца вашым жыццём. Нашыя малітвы і блаславенне будуць суправаджаць вас”.

Арцыбіскуп Кентэрберыйскі доктар Рован Уільямс напісаў: “Амаль 400 гадоў таму, паэт і ксёндз Георг Гэрбэрт напісаў верш пад назвай “Кліканне”, які заканчываецца так: “Прыйдзі мая Радасць, Мая любоў, маё Сэрца: Радасці, якую нішто не зможа адкінуць; Любові, якой ніхто не можа аддзяліць; Сэрца, якога радасцю ёсць любоў”. Ох, каб вы змаглі адкрыць ў сабе такое сэрца ў хвілінах сустрэч і гутарк, а таксама абмену вопытам і малітваю”.


Генеральны Сакратар Сусветнага Альянсу Рэфармаваных Цэркваў, доктар Сэтры Ныомі: “Гэтыя штогадовыя сустрэчы з’яўляюцца для маладых людзей сапраўдным падарункам і мы дзякуем за гэта Богу..Я малюся, каб на шляху ў Ратэрдам маладыя людзі адкрывалі знакі надзеі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.