2010-12-27 13:48:41

Белград: надзеі на візіт Папы Бэнэдыкта ХVI ў 2013 годзе



RealAudioMP3 Апостальскі Нунцый ў Сербіі, арцыбіскуп Арланда Антаніні акрэсліў як “выдатныя” адносіны паміж Ватыканам і Сербіяй і выказаў надзею, што Святы Айцец зможа наведаць гэтую краіну ў 2013 годзе з нагоды святкавання 1700 гадавіны выдання Канстантынопалскім імператарам Міланскага Эдыкта. Гэтае рашэнне паклала канец пераследаванням хрысціянаў у Рымскай імперыі. Юбіленыя ўрачыстасці пройдуць у горадзе Ніш, у якім нарадзіўся імператар Канстантын.

У інтэрв”ю для беградскае газеты “Політіка” арцыбіскуп Антаніні сказаў, што гэты “Юбілей павінен даць нагоду да сустрэчы кіраўнікоў хрысціянскіх Цэркваў, як Рымскага Папы, так і Патрырха Сербіі ды іншых праваслаўных Патрыярхаў, што ўзмацавала б прэстыж Сербіі, але з’яўлялася б таксама важным крокам на шляху да адзінства хрысціян”.








All the contents on this site are copyrighted ©.