2010-12-26 18:03:01

Папа Бэнэдыкт ХVІ сёння паабедаў у рымскім Доме Місіянэрак міласэрнасці.
"Сіла міласэрднасці - вось што здольна мяняць свет"


RealAudioMP3 Рэлігійная сям'я Кангрэгацыі святой Маці Тэрэзы з Калькуты цяпер мае не толькі жаночую, але і мужчынскую галіны. 150 членаў яе былі прысутныя разам з галечнымі, старымі і бяздомнымі, якімі штодня апякуюцца ў розных парафіях Святой Сталіцы.
“ Дарагія сябры,- звярнуўся да іх напрыканцы абеда Папа.-Я вельмі рады быць з вамі сёння і адрасаваць непасрэдна з усяго сэрца маё віншаванне Маці-настаяцельніцы, місіянэрам міласэрнасці - святарам, законніцам, кантэплатыўным братам і ўсім, хто тут зараз перажывае разам з намі гэты момант братэрства.

Святло Раства напаўняе нашыя сэрцы радасцю і мірам, абвешчаным анёламі пастухам з Бетлеема. Дзіцятка, якое мы бачым у пячоры - гэта той самы Бог, які стаўся чалавекам, каб паказаць нам сваё жаданне нам дабра - як моцна ён любіць нас: Бог стаўся адным з нас, каб быць побач кожным, каб пераадольваць зло, каб вызваліць нас з граху, даць нам надзею, расказаць нам, што Ён – з намі, і не застаемся аніколі адзінокімі. Мы заўсёды можам звярнуцца да Яго без страху, называючы яго Айцом,пэўныя, што ў любы час, у любой жыццёваё сітуацыі, нават вельмі цяжкай, ён не забудзецца аб нас.
Мы павінны часцей сцвярджаць: “Так, Бог клапоціцца менавіта пра мяне, любіць мяне, Езус нарадзіўся дзеля мяне, заўсёды маю да Яго давер.”

Дарагія браты і сёстры, няхай святло немаўляткі Езуса, Сына Божага, які стаўся чалавекам, асвятляе наша жыццё і ператварае яго ў святло, што выпраменьваюць святыя. Я думаю, што прыклад Благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты з’яўляецца яскравым адлюстраваннем Божага святла. Святкаванне 100-годдзя з дня яе нараджэння выклікае пачуццё падзякі і жаданне роздуму дзеля аднаўлення радаснага заангажавання служэнню Пану і і іншым людзям, асабліва найбольш патрабуючым. Пан, як мы ведаем, пажадаў з’явіцца ў свет малым, патрабуючым клопату.

Дарагія сёстры, дарагія браты і святары, дарагія сябры з персаналу! Любоў ёсць сілай, якая змяняе свет, таму што Бог ёсць любоў (пар. 1 Ян 4,7 да 9). Блаславёная Тэрэза з Калькуты жыла духам міласэрнасці да ўсіх без адрознення, але з перавагай для бедных і пакінутых, у якіх адбіваецца знак бацькоўства і дабрыні Бога.
Атрымліваючы Яго ў Эўхарыстыі, яна бачыла Яго твар у галечных, якіх сустракала па завулках горада. Хто здзіўляецца, чаму маці Тэрэза сталася вядомай,можа зразумець: проста таму, што яна жыла сціпла і працавіта, як яна сама кажа, што яе вялікая ўзнагарода была любіць Езуса і служыць Яму ў бедных і хворых.

Мы дзякуем Госпаду за дар бачыць цераз Бласлаўлёную Тэрэзу з Калькуты, як наша жыццё можа змяніцца праз сустрэчу з Езусам, можа стацца для іншых адлюстраваннем святла Божага. Для многіх мужчын і жанчын ва ўмовах галечы і пакут яна дала суцяшэнне і упэўненасць, што Бог не пакідае нікога, ніколі! Яе місія працягваецца праз тых, хто паўсюдна ў свеце жыве сваёй харызмай як місіянэр міласэрнасці. Дзякую, дарагія сёстры і браты, за вашу прысутнасць. Ваша сведчанне сапраўднай радасці і любові– бескарыслівае аддаванне у промнях Божае бескарыслівае любові - разрывае логіку чалавечага эгаізму.”

Напрыканцы сустрэчы з 250 гаротнымі Вечнага Горада Папа асабіста пагутарыў з многімі , паціснуў рукі, пацалаваў іх і тых, хто імі апякуецца.








All the contents on this site are copyrighted ©.