2010-12-25 15:00:06

Святая Імша з удзелам Святога Айца, так званая, "Пастэрка" ў Базыліцы Святога Пятра


RealAudioMP3 Аб увядзенні ў свеце Божай праўды і любові- каралеўства справядлівасці, любові і супакою ды аб адрыцці сапраўднага братэрства, гаварыў Папа ў казанні ў часе Святой Імшы, так званай “Пастэркі” ў Базыліцы Святога Пятра ноччу ў пятніцу 24 снежня.


“Цяпер прыйшло Дзіця, на плечах якога спачыла ўлада. У Ім аб’яўляецца новае каралеўства, якое Бог уводзіць у свет. Гэтае дзіця сапраўды з Бога нарадзілася. Гэта Вечнае Слова Бога, Якое аб’ядноўвае ў сабе чалавецтва і боства. Гэты Кароль не патрабуе дарадчыкаў, якія належаць да мудрацоў гэтага свету. У сябе самым нясе мудрасць і Божую параду. Менавіта ў слабасці быць дзіцём, ён Усемагутны Бог і такім чынам паказвае нам, у абліччы пыхлівых магутнасцяў свету, сілу ўласцівую Богу”- сказаў Святы Айцец

Гаворачы аб прычынах радасці гэтай ночы, Бэнэдыкт ХVI указаў блізкасць Бога, які як малое дзіця аддаецца ў нашыя рукі, просіць нашай любові і пашырае свой супакой ў нашых сэрцах.

Далей Папа адзначыў, што спеў анёлаў быў ад пачаткаў Касцёла разгляданы як музыка, якая паходзіць ад Бога, і нават больш- як заахвочанне, каб далучыцца ў гэты спеў, у радасці сэрца, таму што мы ёсць любленымі. Святы Айцец падкрэсліў, што быў гэта спеў любові і радасці, спеў тых, якія любляць. “У гэты час уключымся ў паўнаце ўдзячнасці ў гэты спеў ўсіх вякоў, які спалучае Неба і Зямлю, анёлаў і людзей. Божа, дзякуем Табе за Тваю невымоўную хвалу. Дзякуем Табе за тваю любоў. Божа, дай, каб мы сталіся ўсё больш і больш людзьмі, якія любяць разам з Табою, значыць людзьмі міру”- закончыў сваё казанне Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.