2010-12-25 15:02:24

Палітыкі звярнуліся да Прэзідэнта Абамы, каб абараняў хрысціян у Іраку


RealAudioMP3 У супольным лісце 100 членаў парламентаў з 15 краін заклікалі Прэзідэнта ЗША Барак Абаму, каб абараняў хрысціянаў і іншыя рэлігійныя меншасці ў Іраку і на ўсім Блізкім Усходзе. Палітыкі падкрэслілі, што абарона пераследаваных меншасцей павінна быць абсалютным прыярытэтам.


“У Іраку хрысціяне на працягу стагоддзяў адыгрывалі важную, стабільную ролю ў эканамічнай і палітычнай галінах. Іх пераслед пагражае асновам дэмакратыі ў гэтай краіне”- папярэджваюць парламентарыі. Бяручы пад увагу адказнасць, якую нясуць ЗША з прычыны акупацыі Іраку падпішчыкі закліку адзначаюць, што “Злучаныя Штаты павінны прыняць выключную кіраўнічую ролю ў абароне рэлігійнай свабоды ў Іраку і на ўсім Блізкім Усходзе”.

“Мы сур’ёзна занепакоеныя нападамі на Касцёлы ў Іраку, уключна з нядаўным нападам на Сабор у Багдадзе. Мы абураныя жорсткасцю тых, што нападаюць на дамы хрысціян, якія забіваюць цывільнае насельніцтва, асабліва старых людзей”- напісалі ў сваім закліку парламентарыі з розных краін свету.


Далей яны нагадалі, што ад 2003 года больш за палову іракскіх хрысціянаў была прысушана пакінуць краіну і гэты exodus не мае канца. Кожнага тыдня тысячы хрысціян пакідаюць сваю краіну. “Факт, ці плюралістычнае грамадства выжые ў Іраку залежыць ад таго, ці хрысціяне і члены іншых рэлігійных меншасцяў змогуць жыць ў гэтай краіне”- чытаем у лісце да Прэзідэнта Абамы.








All the contents on this site are copyrighted ©.