2010-12-24 14:37:50

Ірак: са страху перад тэрарызмам адклікана ўсе Пастэркі


RealAudioMP3 У гэтым годзе ў Іраку не будуць адпраўляцца традыцыйныя пастэркі. Гэта па прычыне жудаснага замаха на сыра-каталіцкую Катэдру ў Багдадзе, які адбыўся два месяцы таму назад, у выніку якога загінулі 58 чалавек.

За апошнія сем год, нягледзячы на пагрозы ў адносінах да хрысціян, пастэркі можа было адпраўляць, але ў гэтым годзе трэба было іх адмяніць ў біскупскіх сядзібах у Багдадзе, Мосулу і Кіркуту.

Як сказаў арцыбіскуп Кіркуту Луіс Сако, у сувязі з пагрозай падпалення і пажараў у Касцёлах сёлета няма калядных упрыгожанняў. Святыя імшы будуць будуць адпраўляцца толькі на працягу дня “з максімальнай асцярожнасцю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.