2010-12-24 14:35:01

Цэнтрам урачыстасцяў Божага нараджэння ў Маскве стане катэдра Беззаганнага зачацця Панны Марыі.


RealAudioMP3 Расейскія католікі і ўсе госці сталіцы РФ рыхтуюцца да Святой ночы прыйсця ў свет Богачалавека-немаўляткі. Святая імша пройдзе ў ноч з 24 на 25 снежня ва ўсіх каталіцкіх храмах і капліцах Расіі.Цяпер тут ўсталёўліваюцца ёлкі, добраўпарадкоўваюцца прылягяючыя тэрыторыі, выкананы батлейкі.

Цэнтрам калядных урачыстасцяў у Маскве стане кафедральны сабор Беззаганнага зачацця Панны Марыі (на Малой Грузінскай вуліцы). У чацвер у 19.00 па маскоўскім часе тут пачнецца асноўная святочная Богаслужба на рускай мове. У 22.00 мск у храме на Малой Грузінскай пройдзе Імша на польскай мове, затым - у поўнач - зноў на рускай.

Паўночны богаслужэнне ўзначаліць кіраўнік архідыяцэзіі Маці Божай арцыбіскуп Паоло Пеццы. З паўночы да пяці гадзін раніцы 25 снежня ў Катэдры адбудзецца Каляднае усяночнае чуванне.

У Маскве пройдуць святочныя набажэнствы на армянскай, англійскай, іспанскай, італьянскай, нямецкай, польскай, карэйскай, філіпінскай, в'етнамскай, украінскай і іншых мовах.












All the contents on this site are copyrighted ©.