2010-12-24 14:34:25

Прэсавы прадстаўнік Ватыкану: гэта быў няпросты год з пункту гледжання інфармацыі


RealAudioMP3 2010 год “не заўсёды быў лёгкім з пункту гледжання інфармацый”, піша дырэктар прэсавага бюро Апостальскай Сталіцы ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі ў традыцыйным ужо лісце, які з нагоды свята Божага Нараджэння накіраваў ўсім журналістам акрэдытаваных пры Ватыкане.

“Тэма сэксуальных злоўжыванняў з боку некаторых каталіцкіх святароў, часта вярталася да нашых калонак і экранаў. Папа ўздымаў гэтую тэму з вялікай шчырасцю і духоўнаю годнасцю,- я сказаў бы з сілаю і глыбокаю вераю,- заклікаючы нас да ўдзелу ў болю, да ўнутранага аднаўлення, заангажавання ў карысць адказнасці і чыстага ды высакароднага выхаваўчага энтузіязма. Мы перажываем у балючы спосаб глыбокі кантрас, які існуе паміж узнёсласцю перспектываў, якія паказвае нам Евангелле і якіх патрабуе годнасць чалавека з аднаго боку, і прысутнасцю цёмных аспектаў існавання з другога”,- піша дырэктар прэс-службы Апостальскай Сталіцы.


Ксёндз Ламбардзі згадвае таксама аб “блытаніне, якую ўносяць у нашую прафесію новыя факты, такія як нядаўнія публікацыі Вікілікс. Як паводзіць сябе ва ўмовах лавіны дакументаў і інфармацый, якія прыходзяць да нас і дзе цяжка правесці адрозненне ў тым, што сапраўднае і карыснае, каб годна выконваць паслугу адносна прыймальнікаў?- пытаецца ён.

Прадстаўнік Ватыкана сцвярджае, што сёлетняе Божае Нараджэнне разыгрываецца “паміж Багдадам і Гаіці, Канкунам і G20, Вікіліксам і Сакінэг, Рапартам Мурпфі і паведамленнямі аб голадзе ў свеце”. Тым каштоўнейша свядомасць таго, што “Бог прыходзіць, каб ісці разам з намі і дапамагаць нам перажываць кожны дзень у адпаведнасці з законам любові”- піша ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.