2010-12-23 15:46:19

Мэр Горнага Назарэта: Калядная ёлка ёсць занадта правакацыйнай


RealAudioMP3 Мэр Горнага Назарэта ( Ілліт) не даў згоды, каб на вуліцах і плошчах горада з’явіліся ёлкі, таму што лічыць, што гэты сімвал Божага Нараджэння ёсць занадта правакацыйны.

У размешчаным ля падножжа гары Табор горадзе жыве значная колькасць арабскіх хрысціян. Мэр гораду адкінуў іхнюю просьбу, каб у арабскіх кварталах з’явіліся ёлкі ды заявіў, што Назарэт- Ілліт гэта габрэйскі горад.

Назарэт-Ілліт размешчаны ў Ніжняй Галілеі, каля 4 кіламетраў на захад ад Гары Табор. Налічвае каля 40 тысяч жыхароў. Па дадзеных статыстычных Ізраіля з 2001 года жыве там каля 7 працэнтаў хрысціян. Большасцю з’яўляюцца гэбрэі, іх каля 91 працэнта.








All the contents on this site are copyrighted ©.