2010-12-22 08:53:08

Праваслаўныя біскупы Польшчы:святкуючы Божае Нараджэнне мы спалучаемся з анельскім светам


RealAudioMP3 У лісце накіраваным да вернікаў з нагоды Свята Калядаў праваслаўныя біскупы Польшчы напісалі, што святкуючы народзіны Хрыста мы духоўна спалучаемся з анельскім светам. Далей заклікаюць вернікаў, каб духоўна падрыхтаваліся да святкавання цераз ачышчэнне душы ад грахоў іцераз малітву


Паводзячы вынікі прамінаючага года праваслаўныя іерархі ўспамінаюць з сумам смерць аднаго з членаў Святога Сабору Біскупаў- арцыбіскупа Мірана, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.

Біскупы з задавальннем адзначаюць, што ў іх атрымалася пасвяціць некалькі новых храмаў, працягнуць рамонт некалькіх Цэркваў і дамоў. Выказалі задавальненне ў сувязі са знаходжаннем у Польшчы вядомых сусветных іерархаў праваслаўнай царквы, Патрыярха Ерусаліма Тэафіла ІІІ і Канстантынопаля Барталамея І.

У адрозненне ад заходніх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня, большасць праваслаўных Польшчы адзначае яго 7 студзеня. Колькасць праваслаўных у краіне ацэньваецца на каля 600 тысяч.








All the contents on this site are copyrighted ©.