2010-12-22 16:23:55

Ерусалім: у пасланні на Каляды рэлігійныя кіраўнікі асуджаюць гвалт


Рэлігійныя кіраўнікі Ерусаліму ў пасланні на Божае Нараджэнне асуджаюць ўсе формы гвалту і заклікаюць вернікаў да заангажавання ў карысць міру. “Касцёлы павінны быць, перад усім, будаўнікамі мастоў пагаднення. Гвалт ніколі не можа быць шляхам да справядлівага міру паміж народамі”- чытаем у сумесным пасланні рэлігійных кіраўнікоў.

Каляднае пасланне падпісала 13 праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх кіраўнікоў Ерусаліма, у тым ліку Патрыярх Тэафіл ІІІ, лацінскі Патрыярха Ерусаліму арцыбіскуп Тваль і кусташ Святой Зямлі айцец Піццабалла.

У пасланні іерархі падкрэсліваюць, што надзея на мір і прымірэнне патрабуе актыўнага ўдзелу вернікаў, такім чынам Касцёлы павінны адыгрываць актыўную ролю ў працэсе мірабудаўніцтва.

Кіраўнікі звяртаюць увагу на ўклад у справу прымірэння і міру прадстаўнікоў Касцёлаў,якія ўдзельнічаюць ў працы Савета рэлігійных лідэраў і рэлігійных веравызнанняў у Ізраілі.


У цяперашні час старшынёй Рады ёсць мельхіцкі арцыбіскуп Хайфы, Эліяс Хакур. У яе склад уваходзяць кіраўнікі хрысціянскіх Касцёлаў прысутных у гэтай краіне, два галоўныя рабіны, старшыня друзыйскай супольнасці, старшыня Ісламскага Апеляцыйнага Суда ды кіраўнікі багаістаў, агмадыйцаў, самарытан і мясцовых копцкіх, асырыйскіх і эфіёпскіх супольнасцяў.

13 студзеня 2011 года Рада сустрэнецца ў Ватыкане з Папам Бэнэдыктам ХVI-








All the contents on this site are copyrighted ©.