2010-12-22 16:19:27

Бэнэдыкт ХVI: ачысцім нашыя сумленні і жыццё на прыход Пана


RealAudioMP3 Да ачышчэння чалавечых сумленняў і жыцця ў радасных падрыхтоўках да прыходу Пана Езуса і спрычыняцца да дабра і міру ў свеце заахвоціў Папа вернікаў у часе агульнае аўдыенцыі, якая адбылася сёння, 22 снежня, у Ватыкане. У зале Паўла VI сабралася каля 3 тысяч пілігрымаў.


Дарагія браты і сёстры.

З гэтай апошняй Агульнай аўдыенцыяй перад Святамі Калядаў мы набліжаемся са страхам да “месца” ў якім для нас і для нашага збаўлення ўсё мела пачатак, дзе ўсё знайшло сваё здзяйсненне, там дзе сустрэліся і перакрыжаваліся чаканні свету і сэрца чалавека з прысутнасцю Бога. Мы можам ужо цяпер зазнаць радасць дзеля гэтага маленькага святла, якое можам убачыць, як распаўсюджваецца па ўсім свеце ад маленькае Бэтлеемскае гроты


Радаснае чаканне, характэрнае для дзён, якія папярэднічаюць Каляды, гэта, безумоўна, асноўнае стаўленне хрысціяніна, які хоча жыць з Тым, Які прыходзіць, каб жыць сярод нас: з Езусам Хрыстом, Сынам Божым, які стаў чалавекам.


“Вось прыйдзе Пан Усемагутны: будзе называцца Эмануіл, што значыць Бог з намі”. Часта ў гэтыя дні мы паўтараем гэтыя словы. Збавіцель прыбудзе, каб скараціць немач зла і ўсё, што можа яшчэ ўтрымліваць нас далёка ад Бога, каб прывярнуць нам былую славу і перашапачатковае бацькоўства. З яго прыходам да нас, Ён Бог прызначае нам таксама задачу: менавіта тое, каб быць падобнымі да Яго і імкнуцца да дасканаласці , каб атрымаць сапраўднае жыццё, да дасягнення бачання Бога, нашага найвышэйшага дабра і святла нашага земскага вандравання з Езусам.


Бог, як правіла, далёка ад нашага жыцця, нашых ідэй, нашых дзеянняў. Ён прыбыў блізка нас і мы павінны прывыкнуць да таго, каб быць з Богам. Прарок Ірынэй адважыўся нават сказаць, што Бог павінен прывыкнуць быць з намі і ў нас. І што Бог магчыма павінен прывесці нас да Калядаў. Мы павінны прывыкнуць да Бога, а Бог павінне прывыкнуць да нас, да нашай беднасці і слабасці.

“У ночы свету дазвольма яшчэ раз здзівіць і асвяціць сябе Богам, які стаў Дзіцяткам, Зоркаю, якая ўсходзячы на ўсходзе, напоўніла свет радасцю”- сказаў Святы Айцец. Ды далей папярэдзіў, каб прыходзячае да нас Дзіця- Езус не застала нас непадрыхтаванымі, заклапочанымі толькі пра ўпрыгожанне таго, што з’яўляецца вонкавым.


“Неспакой пра тое, каб зрабіць цудоўнымі нашыя вуліцы і дамы, няхай нас стымулюе, каб лепш падрыхтаваць нашае сэрца на сустрэчу Таго, які да нас прыйдзе. Давайце ачысьцім нашыя сумленні і жыццё з таго, што несумяшчальнае з гэтым прыходам: нашыя думкі, словы, погляды і дзеянні, імкнучыся рабіць дабро і садзейнічаць у рэалізацыі ў нашым свеце міру і справядлівасці для кожнага чалавека і такім чынам адпраўляцца на сустрэчу з Панам”- сказаў Папа.


Характэрнай прыкметай Божага Нараджэння з’яўляецца батлейка. Таксама і на Плошчы Святога Пятра, па звычаю, ўжо амаль гатовая стаіць батлейка, якая выяўляе прыгажосць Таямніцы Бога, які стаў чалавекам і пасяліўся сярорд нас” ( Ян 1, 14) Батлейка выказвае нашыя чаканні, але таксама і нашую падзяку Таму, які захацеў падзяліць нашу чалавечую прыроду ва ўбостве і прастаце. Папа заахвоціў падтрымліваць і адкрываць нанава традыцыю стаўлення батлейкі ў дамах, на працоўных месцах і ў месцах сустрэч. “Няхай гэтае сапраўднае сведчанне хрысціянскай веры няхай дае таксама і сёння людзям добрай веры яркі вобраз бясконцнай любові Айца да нас ўсіх”.
На канец Папа заахвоціў вернікаў перажываць таямніцу Божага Нараджэння з адноўленай падзякай Богу. “Сярод бурнай дзейнасці нашых дзён хай гэты час дасць нам крышку супакою і радасці і няхай дазволіць нам бачна зазнаць дабрату нашага Бога, які стае Дзіцём, каб нас збавіць і даць нам новую мужнасць і новае святло на дарозе нашага жыцця. Таго вам жадаю на святыя і шчаслівыя святы Божага Нараджэння: накіроўваю гэтыя словы з любоў’ю да вас тут прысутных, вашых сем’яў, асабліва да хворых і церпячых, а таксама да вашых супольнасцей і асоб вам блізкіх”- сказаў Бэнэдыкт ХVI.
На заканчэнне аўдыенцыі Папа надзяліў на ўсіх прысутных сваё апостальскае бласлаўленне.








All the contents on this site are copyrighted ©.