2010-12-21 15:37:20

“ІІ Ватыканскі сабор- компас ІІІ-га тысячагоддзя”. Выпуск 7


RealAudioMP3 Мы працягваем цыкл разважанняў аб Другім Ватыканскім Саборы, мэтай якіх з’яўляецца адкрыццё нанава скарбаў сабору і яго актуальнасці ў наш час.

Касцёл мае свае нязменныя памеры, якія вынікаюць з яго адносін з Трыадзінным Богам. Але ён у той самы час з’яўляецца суб’ектам гісторыі і як такі змяняецца. Таму могуць існаваць розныя мадэлі Касцёла. Гэтыя мадэллі дапаўняюць адна адну і не ёсць супрацьлеглымі.

Напрыклад мадэль у выглядзе “піраміды”, якая існавала да Другога Ватыканскага Сабора, падкрэслівае іерархічнасць структуры Касцёла і ролю Біскупа Рыма. Сабор, самазразумела, не адхіліў такі пункт погляду, але яна інтэгральная з супольнаю мадэллю. Канстытуцыя пра Касцёл гаворыць: “Супольнасць, забяспечаная іерархічнымі органамі, і Містычнае цела Хрыста, бачны сход і духоўная супольнасць.... не могуць разумецца як дзве асобныя рэчы; наадварот, яны ўтвараюць адну складаную рэчаіснасць” ( n.8)


Ян Павал ІІ у апостальскім лісце “Novo millennio ineunte” ставіцца да дырэктываў Другога Ватыканскага Сабору, якія служаць запэўніць еднасці і гаворыць: “!Зрабіць Касцёл домам і школай еднасці: вось, што з’яўляецца галоўнай задачай для нас ў новым тысячагоддзі, якое пачынаецца”. ( n.43)


Гэтая духоўнасць еднасці заключаецца ў тым, каб быць абяднанымі ў разнастайнасці харызмаў дзеля агульнага дабра. На жаль існуе многа ўнутры Касцёла нездаровага спаборніцтва і многа ёсць карыерыстаў, якія руйнуюць адзінства. Сапраўдны дух Сабору жадае паглыбіць духоўнае адзінства паміж Папам, біскупамі і святарамі, паміж пастырамі і ўвесь Божым Народам, паміж духавенствам і законнікамі, паміж асацыяцыямі і касцельнымі рухамі. Без гэтай еднасці голас Касцёла не будзе чутным у эфектыўны спосаб сённяшнімі аэрапагамі. Член Касцёла не з’яўляецца членам рэлігійных абрадаў, але паводле бачання Сабору- гэта частка адзінства, якое ўзмацняецца або аслабляецца сваёй прысутнасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.