2010-12-20 13:41:43

Пакістан:cвяткаваць Божае Нараджэнне небяспечна для хрысціян


RealAudioMP3 Вігілія Божага Нараджэнне будзе ў Пакістане днём масавых акцый пратэсту супраць вызвалення Асіі Бібі, хрысціянкі, прысуджанай на смяротнае пакаранне па абвінавачванні ў блюзьнерстве супраць Магамета. Маніфестацыя адбудзецца ў Ісламабадзе пасля традыцыйнай пятнічнай малітвы ў мячэцях.

Да ініцыятывы далучыюцца шматлікія мусульманскія групы і арганізацыі, у тым ліку тыя, якія атаясамліваюцца з ісламскім тэрарызмам. Гэта выклікае сур'ёзную заклапочанасць, паколькі існуе рэальная небяспека таго, што дэманстрацыя можа перарасці ў напады на хрысціянскую меншасць.

Акцыя прапагандуецца як "абарона гонару прарока Магамета". Акрамя таго, з’яўляецца пратэстам супраць змены так званага закону аб блюзьнерстве. З боку радыкальных ісламскіх груп раздаюцца галасы, што не толькі не можна дазволіць вызваліць асуджаную жанчыну, але і пакараць тых, хто ёй дапамагае, таму што "яны з'яўляюцца саўдзельнікамі абразы Магамета", незалежна ад таго, ці гаворка ідзе аб сям'і Асіі Бібі ці палітыках і міністрах. Пагрозы атрымаў у свой адрас, у прыватнасці, пастар Самсон Дэлавэр, які наведаў Асію Бібі ў турме.

Маніфестацыя напярэдадні Божага Нараджэння будзе першай з цэлай серыі. На 31 снежня паслядоўнікі ісламу абвясцілі агульнанацыянальную забастоўку, а 9 студзеня дэманстрацыю ў Карачы. Мэтай гэтых дзеянняў з’яўляецца аказанне ціску на федэральны суд і парламент, якія менавіта падчас святаў Божага Нараджэння павінны заняцца вырашэннем пытання аб вызваленні жанчыны і абмеркаваннем змены несправядлівага закону аб блюзьнерстве.







All the contents on this site are copyrighted ©.