2010-12-19 13:03:04

Рэха заявы Апостальскай Сталіцы аб рэлігійнай свабодзе ў Кітаі


RealAudioMP3 Папа "дрэнна інфармаваны некаторымі людзі" на тэму нацыянальнага Касцёла ў Кітаі. Такім чынам пракаментаваў нядаўнюю вострую заяву Апостальскай Сталіцы аб Асамблеі кітайскіх католікаў Лю Байнян - былы віцэ-прэзідэнт Патрыятычнай асамблеі кітайскіх католікаў.

У заяве для агенцтва ANSA, ён сцвярджае, што афіцыйная супольнасць вернікаў прымяняе евангельскі прынцып даючы кесару кесарава, а Богу богава. Такім чынам, асуджаны Ватыканам сход паводле Лю "належыць да палітычнай супольнасці і на гэтым прынцыпе, у якасці грамадзян, на ім прысутнічалі святары і біскупы". Ён дадаў, што канферэнцыя біскупаў не можа працаваць у Кітаі так, як у іншых краінах, бо Пекін і Ватыкан не маюць дыпламатычных адносін.

У сваю чаргу, агенцтва AsiaNews параўноўвае ўчарашнюю заяву камуністычнага фунцыянера да паядынаку паміж Давідам і Галіяфам, бо пакуль яшчэ, па розных прычынах, ніхто ў свеце міжнароднай дыпламатыі, за выключэннем Ватыкана, не адважваўся крытыкаваць кітайскага гіганта. А мова ідзе пра справу здавалася б трывіяльную: шанаванне асноўных правоў чалавека, у тым ліку свабоды веравызнання.

Гэтае ж пытанне закранае папскае пасланне на найбліжэйшы Сусветны дзень міру, аб якім, у сваю чаргу, нагадаў прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён звярнуў увагу на фрагмент дакумента, які кажа аб хрысціянах, як найбольш пераследуемай рэлігійнай групе. Кс. Ламбардзі дадаў, што гэта пацвярджаецца ўсё большай колькасцю сведчанняў і абвяргае даволі распаўсюджанае меркаванне, што гэта хрысціяне прыгнятаюць іншых.

"Але гэта не асноўная ідэя паслання, - сказаў кс. Ламбардзі. - Дакумент, як і кожны год, шырока ставіцца да дабра ўсяго чалавецтва, спасылаючыся на годнасць чалавечай асобы, кожнага чалавека, і дамагаючыся для яе гэтага асноўнага права. Так што, гэта не проста паведамленне ў справе хрысціянаў. Яно працуе на карысць усіх, пачынаючы ад непасрэднага вопыту - таксама звязанага са пакутай і смерцю - хрысціянаў, якія патрабуюць для ўсіх права шукаць Бога, сустрэчы з Ім і пашане да Яго, асабіста і супольна. Без выкананьня гэтага права, які абавязвае і датычыць ўсіх, не атрымаецца пабудаваць мірнага суіснавання. Фанатызм, фундаменталізм і агрэсіўны секулярызм з'яўляюцца ворагамі праўдзівага супакою" - адзначыў кіраўнік прэс-цэнтра Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.