2010-12-18 16:45:32

Папа Бэнэдыкт XVI наведаў адрэстаўраваную славутую Апостальскую Бібліятэку Ватыкана


RealAudioMP3 Святы Айцец вярнуўся сюды, як і паабяцаў у нядаўнім лісце да архіварыюса і бібліятэкара Святога Рымскага Касцёла кардынала Рафаэле Фарына SDB з нагоды адкрыцця выстаўкі, прымеркаванай да аднаўлення працы Ватыканскай Бібліятэкі пасля трохгадовага рамонту.

Больш за гадзіну Папа любаваўся цудоўнымі залямі, будаванымі з сярэдзіны 14 стагоддзя і цяпер адроджанымі рэстаўратарамі, якія зноў сталіся даступныя для наведвальнікаў-спецыялістаў і часткова для ўсіх наведвальнікаў Ватыканскіх музеяў. Папа сёння падкрэсліў, што Ватыканская бібліятэка – гэта “надзвычайная прастора гістарычнай памяці Касцёла і... каштоўны сродак, які дапамагае пантыфікам выконваць сваё паслугоўванне.”

Бэнэдыкт XVI горача падзякваў усім працаўнікам бібліятэкі – ад вялікіх навукоўцаў, архіварыусаў, беражлівых хавальнікаў незлічоных каштоўнасцей да прыбіральшчыкаў і вахцёраў - за верную працу. Ён усіх горача павіншаваў са святам Божага нараджэння і прыняў ад кіраўнікоў Бібліятэкі сімвалічныя падарункі. Папа Бенедыкт XVI асабліва падзякваў за некаторыяі, сярод якіх - бронзавы медаль у памяць аб аднаўленні Апостальскай бібліятэкі для нумізматычнай калекцыі .
«Ватыканская біблітэка змяшчае і захоўвае самыя каштоўныя словы, прамоўленыя людзьмі, дзе адлюстравана спрадвечнае Слова, што асвятляе кожнага чалавека», —адзначаў Папа Бэнэдыкт XVI папярэдне ў сваім лісце, калі паведаміў, што асабіста сачыў за рамонтнымі працамі, паколькі дагэтуль лічыць сябе навуковым працаўніком, галоўны занятак якога — "зносіны з кнігай. “


Напрыканцы сённяшняга наведання Апостальскай бібліятэкі Бэнэдыкт XVI усім удзяліў сваё Апостальскае благаслаўленне.








All the contents on this site are copyrighted ©.