Аўстралійскія англікане, якія пераходзяць у Каталіцкі Касцёл, хочуць служыць традыцыйную
Імшу
Аўстралійскія англікане,
якія ў бліжэйшы час увойдуць у Каталіцкі Касцёл на ўмовах, прапанаваных папам Бенедыктам
XVI у дакуменце «Anglicanorum Coetibus», плануюць служыць Імшу ў некалькіх розных
гарадах, як толькі ў пачатку 2011 г. новы англіканска-каталіцкі ордынарыяат будзе
ўстаноўлены ў Аўстраліі, паведамляе CWN. Aрцыбіскуп Джон Хепуорт (John Hepworth),
кіраўнік Традыцыйнага суграмаджання англіканскіх цэркваў (Traditional Anglican Communion),
паведаміў, што ён і іншыя англіканскія прадстаўнікі абмеркавалі зкіраўніцтвам Каталіцкага
Касцёлу дэталі ўсталявання новага ордынарыята і асаблівасці літургіі, якая ў ім будзе
выкарыстоўвацца. Аўстралійскі прэлат падкрэсліў, што ў англіканскa-каталіцкім
ордынарыяце святары будуць здзяйсняць Імшу ad orientem (тварам на ўсход) - гэта значыць,
па старым узоры прынятым перад Другім Ватыканскім саборам. Служэнне Імшы па старой
традыцыі шырока распаўсюджана сярод былых англіканскіх святароў, якія перайшлі ў каталіцызм
паводле статуту "Anglican use", прынятым пры папе Янe Паўлe II ў 1980 г.