2010-12-18 16:45:51

Арцыбіскуп Меніні - новы Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў прадстаўляць Святы Пасад і Яго Святасць у Вялікабрытаніі арцыбіскупа Антоніо Меніні. З 2002 года па цяперашні час 63 гадовы Монс. Меніні прадстаўляў Святы Пасад ў Расіійскай Федэрацыі. Арцыбіскуп Меніні зазначыў, што пакідае Расію з настальгіяй, бо палюбіў яе каталіцкую і праваслаўную супольнасці. “Расія сталася мне другім домам, і я глыбока ўдзячны Пану, што даў мне магчымасць блізка пазнаёміцца з духоўнасцю ўсходніх Цэркваў.”,- зазначыў для Радыё Ватыкана арцыбіскуп.

Антоніо Ментіні нарадзіўся ў Рыме. Ён пачаў сваю дыпламатычную дзейнасць ў Ватыкане, нясучы паслугоўванне ў Дзяржаўным сакратарыяце Святога Пасаду, потым – выконваючы розныя абавязкі ў нунцыятурах ва Угандзе і Турцыі.
У 2000 годзе папам Янам Паўлам II быў прызначаны папскім прадстаўніком у Балгарыі, атрымаўшы арцыбіскупскую сакру.

"Я спадзяюся быць на вышыні маёй новай місіі,"- паведаміў далей Радыё Ватыкана Монс. Меніні, падзякаваўшы Святому Айцу Бэнэдыкту XVI за аказаны давер. Новы нунцый у Вялікабрытаніі сказаў, што натхнёны словамі Бенедыкта XVI у часе яго нядаўняга візіту ў краіну і намераны працаваць у напрамку ўмацавання адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і англіканскай Царквой і іншымі канфесіямі. "Я буду працаваць па новых напрамках з імкненнем рушыць наперад, - сказаў Монс. Меніні, - але не для задавальнення асабістых, структурных або арганізацыйных інтарэсаў, але як Пан навучае,”каб свет паверыў”

Новапрызначаны нунцы ў Вялікабрытаніі з аптымізмам глядзіць на дыялог з англіканскай супольнасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.