2010-12-16 12:42:29

Ратэрдам: рэлігійныя і палітычныя лідэры заахвочваюць моладзь Еўропы да салідарнасці


RealAudioMP3 Да будаўніцтва справядлівасці, сапраўднай любові і салідарнасці заахвочваць удзельнікаў 33 Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Ратэрдаме рэлігійныя і палітычныя лідэры. Іх звароты да ўдзельнікаў сустрэчы, якая распачынаецца 28 снежня апублікавала экуменічная супольнасць у Тэзэ.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун напісаў, між іншым. "У эпоху, калі выклікі пераходзяць межы і носяць глабальны характар, наша будучыня залежыць ад таго, як мы будзем працаваць разам... Я спадзяюся, што вы панесіцё полымя сусветнай салідарнасці і іншыя каштоўнасці ААН, каб дапамагчы нам прайсці праз гэты цяжкі час спроб і дапамагчы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый даць свету тое, чаго найбольш патрабуе ў гэты вырашальны момант".

Старшыня Рады Еўропы Херман ван Рампэй адзначыў: "Тэзэ - само слова напаўняе мяне ўнутранай радасцю. Тэзэ браты з супольнасці, маладыя і менш маладыя людзі, хрысціянскія рэлігіі розных канфесій, усе яны, кожны з іх сваёй прысутнасцю нясе нейкую частку надзеі чалавецтву, якое знаходзіцца на шляху".

Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I напісаў: "На вас ляжыць адказнасць за такія паводзіны, якія ў грамадскім жыцці падтрымліваюць прынцыпы справядлівасці і любові. Вы наша будучыня, будучыня Касцёла, а Касцёл з’яўляецца вашым жыццём. Наша малітва і благаслаўленне будзе суправаджаць вас".

Арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роуэн Уільямс нагадаў: "Амаль чатыры гады таму, паэт і святар Джордж Герберт напісаў верш пад назвай "Заклік ", які заканчваецца так: "Прыходзь, мая Радасць, мая Любоў, маё Сэрца: Радасць, якую нішто не можа адхіліць; Любоў, якую нішто не можа аддзяліць, Сэрца, радасцю якога ёсць любоў". Жадаю, каб вы змаглі адкрыць у сабе такое сэрца ў моманты сустрэч і гутарак, абмену вопытам і малітвы".







All the contents on this site are copyrighted ©.