2010-12-16 16:33:17

Арменія. Рэлігійныя групы крытыкуюць папраўкі ў закон аб рэлігіі


RealAudioMP3 Новыя папраўкі ў адпаведны закон прадугледжваюць большы кантроль з боку дзяржавы за дзейнасцю рэлігійных арганізацый. "Незаконная" рэлігійная дзейнасць будзе сурова карацца. Хаця ўрад Арменіі пераконвае, што Рада Еўропы будзе аналізаваць і зацвярджаць прапанаваныя папраўкі, некаторыя рэлігійных дзеячы напалоханы перспектывай стаць аб'ектам дзяржаўнага ўмяшання.

Нязменным застаецца патрабаванне (уведзенае ў 1997) членства не менш як 200 дарослых для існавання рэлігійнай арганізацыі і яе рэгістрацыі.

Пасля афіцыйнага прызнання рэлігійнай супольнасці, яна павінна будзе прадстаўляць падрабязныя штогадовыя справаздачы аб сваёй дзейнасці, асабліва сацыяльнай і агульнаграмадскай.

Непрадастаўленьне такой інфармацыі ці ўдзел у рэлігійнай дзейнасці без папярэдняга прызнання будуць пакараныя сур'ёзным штрафам.

Акрамя таго, дзяржава пакідае за сабой права адклікаць дазвол і забароняць дзейнасць рэлігійных груп у выпадку парушэння імі "грамадскай бяспекі і грамадскага парадку", нанясенні шкоды "грамадскаму здароўю і маралі", парушэнні "правоў і свабоды чалавека", права ўмешвацца ў праблемы сям'і, калі рэлігійная група прымушае людзей адмовіцца ад "грамадзянскіх абавязкаў, устаноўленых законам" або да "здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў".

Выкарыстанне матэрыяльных, маральных і іншых стымулаў для празілітызму таксама будзе лічыцца як супрацьстаўленне закону.

Рэлігійныя групы - аб'екты паправак, заявіўляюць, што папраўкі будуць абмяжоўваць рэлігійную свабоду і дадуць яшчэ большы прывілей Армянскай Апостальскай Царкве. Перасцерагаюць, што з такімі новымі паўнамоцтвамі ўлады могуць забараніць нават самыя звычайную дзейнасць, як напрыклад, карыстанне кнігамі і вэб-сайтамі, таму што яны могуць лічыцца праявай "празілітызму".

Са свайго боку, урад настойвае на тым, што прапанаваныя папраўкі разгледжаны Еўрапейскай камісіяй па дэмакратыі, органам Савета Еўропы, якая апублікавала прапанаваныя змяненні на сваім вэб-сайце 30 лістапада . Агляд, як чакаецца, будзе афіцыйна зацверджаны на Венецыянскай камісіі падчас пленарнага пасяджэння 17 і 18 снежня.


Пастар Рэнэ Леоньян, кіраўнік Армянскай Евангелічнай Царквы, выказвае вялікае здзіўленне, што ўрад Арменіі адправіў прапанаваныя папраўкі ў Венецыянскую камісію без папярэдняга інфармавання і кансультавання з мясцовымі рэлігійнымі супольнасцямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.