Старшыня Еўрапейскага парламента запатрабаваў захавання правоў хрысціянаў у Іраку
Старшыня Еўрапейскага
парламента Ежы Бузэк заклікаў Еўрапейскі Саюз, каб адной з асноўных тэм яе сустрэч
стала бяспека хрысціянаў у Іраку. Пасля сустрэчы з іракскімі біскупамі 14 снежня ў
Страсбургу Бузэк сказаў, што фундаменталісцкія групы спрабуюць падзяліць грамадства
гэтай краіны, а хрысціяне на працягу двух тысячагоддзяў з'яўляюцца неад'емнай часткай
сацыяльнай, культурнай і рэлігійнай рэальнасці Ірака.
Еўрапейскі парламент
глыбока ўзрушаны нядаўнімі нападамі на хрысціян, сказаў Бузэк. Ён нагадаў, што праз
адсутнасць бяспекі хрысціяне вымушаныя пакідаць краіну. Каля паўмільёна хрысціянаў
з Іраку знайшлі прытулак у іншых краінах.
Ад ураду ў Багдадзе Бузэк запатрабаваў
роўных правоў для ўсіх грамадзян, для паслядоўнікаў усіх рэлігій.
У склад дэлегацыі,
якая знаходзілася ў Еўрапейскім парламенце, ўваходзілі: сірыйска-каталіцкі арцыбіскуп
Масулу Базыль Жорж Касмусса, сіра-каталіцкі арцыбіскуп Багдаду Атанас Маці Шаба Матока
і халдэйскі дапаможны біскуп сталіцы Іраку Шлемон Вардуні.