2010-12-15 16:29:08

Слуцкае Евангелле стала дасупна кожнаму наведавальніку беларускіх бібліятэк


RealAudioMP3 Сёння ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і бібліятэкам краіны. Арганізатары мерапрыемства, якое праходзіць у рамках праекта «Вяртанне святынь», – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская Праваслаўная Царква і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Слуцкае Евангелле – унікальны беларускі рукапісны помнік канца XVI ст., адна з найвялікшых хрысціянскіх святынь Беларусі. Рукапіс быў створаны ў Слуцку ў 1581 г. і лічыцца ўласнаручным творам слуцкага князя Юрыя Алелькавіча. Да 1917 г. Евангелле захоўвалася ў Свята-Троіцкім мужчынскім манастыры, пасля рэвалюцыі трапіла ў Мінскі дзяржаўны музей, а ў 1929 г. яно было перададзена на захаванне ў Беларускі дзяржаўны музей у Магілёве. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны рукапіс разам з іншымі экспанатамі, у тым ліку крыжам Еўфрасінні Полацкай, быў страчаны. Некалькі гадоў назад Слуцкае Евангелле было перададзена адным з праваслаўных святароў у Беларускі Экзархат, дзе зараз і захоўваецца.

У 2009 г. Выдавецтва Беларускага Экзархата падрыхтавала і выпусціла ў свет факсімільнае выданне Слуцкага Евангелля.







All the contents on this site are copyrighted ©.