2010-12-14 14:50:01

“ІІ Ватыканскі сабор – компас ІІІ-га тысячагоддзя”. Выпуск 6


RealAudioMP3 Мы працягваем цыкл разважанняў аб Другім Ватыканскім Саборы, мэтай якіх з’яўляецца адкрыццё нанава скарбаў сабору і яго актуальнасці ў наш час.

Мы часта чуем: Касцёл зрабіў гэта, Касцёл не зрабіў тое, Касцёл павінен рабіць так. Але, што маем на ўвазе калі кажам “Касцёл”? Для таго каб адказаць на гэтае пытанне мы не можам не звярнуцца да канстытуцыі Другога Ватыканскага Сабора “Lumen gentium” (“Святло народаў”)

Бяда сучасных дыскусій аб Касцёле заключаецца ў тым, што яе часта вядуць тыя, хто не ведае Касцёл знутры. Як вынік, яны выражаюць свае ўласныя неўпарадкаваныя ўражанні, а не тую рэальнасць, якую складае еднасць мужчын і жанчын і якую мы называем Касцёл.

Падчас Сабора гучала пытанне: што кажа Касцёл аб самім сабе? У адказ Касцёл – праз Другі Ватыкансккі Сабор – прадстаўляе сабе як Народ Божы, Цела Хрыста і Храм Духа Святога. Мы з’яўляемся Касцёлам не таму, што нам падабаецца быць членам міжнароднай ассацыяцыі з кіраўніком у Рыме, але таму, што Найсвяцейшая Тройца хоча мець канкрэтную супольнасць, якая грунтуецца на трох элементах: слове, сакрамэнтах, справах міласэрнасці і любові. І кожны раз размаўляючы аб Касцёле, нельга не лічыцца з гэтым касцёльным самаразуменнем, нават калі, як неверуючы, не падзяляеш яго.

Бэнэдыкт XVI у сваёй апошняй кнізе сцвярджае, што Касцёл гэта не “группа па інтарэсах” і яго мэтай не з’яўляецца “вытворчасць пэўнага прадукта, або поспех пры яго продажы”. Пантыфік кажа, што мэта Касцёла “трымаць у глыбокіх адносінах з самім Богам супольнасць свабодных людзей розных нацый і культур”.

Ітак, калі мы кажам “Касцёл”, мы не павінны думаць толькі аб Папе і аб святарах. Сабор, кажа, што ўвесь народ Божы пакліканы быць прароцкім, святарскім і каралеўскім, усе пакліканы да святасці. Ітак, перш чым сказаць, што-небудзь аб Касцёле, запытаемся ў саміх сябе: Гэты Касцёл стаў лепшым ці горшым з прычыны маіх уласных паводзінаў?







All the contents on this site are copyrighted ©.