2010-12-14 14:38:36

Ініцыятывы Святога Айца падчас святаў Божага Нараджэння


RealAudioMP3 26 снежня, ва ўрачыстасць Святой Сям’і, папа Бэнэдыкт XVI спажыве пасілак з ўбогімі, якімі апякуюцца Сёстры Місіянеркі Любові. Мерапрыемства адбудзецца ў фае Залі Паўла VI і будзе прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння маці Тэрэзы з Калькуты, заснавальніцы гэтай кангрэгацыі, якая налічвае 60-гадовую гісторыю. Сёстры па ўсім свеце дапамагаюць бедным, беспрытульным, хворым і бяздомным.

5 студзеня 2011 г., у вігілію ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, Святы Айцец наведае дзяцей у педыятрычным аддзяленні Клінікі Агостыно Джэмэллі і асвяціць цэнтр для дзяцей з хваробамі пазваночніка.







All the contents on this site are copyrighted ©.