2010-12-14 11:57:08

Ініцыятыва стварэння хрысціянска-ісламскай рады духоўных лідэраў


RealAudioMP3 Хрысціянскія і мусульманскія духоўныя лідэры падрыхтуюць сумесны дакумент па асуджэнні тэрактаў супраць хрысціянаў Ірака.

Такое рашэнне прынялі Кілікійскі Армянскі Каталікос Арам I, рэзідэнцыя якога знаходзіцца ў Ліване і Муфтый Лівана шэйх Муххамад Рашыд Каббані, паведамляе канцылярыя Кілікійскага Каталікоса.

Прапанова паступіла ад галоўнага Муфтыя Лівана, які заявіў, што мае намер абмеркаваць дэталі сумеснай акцыі з лідэрамі ісламскага свету, у тым ліку духоўнымі лідэрамі Егіпта, Саудаўскай Аравіі і іншых мусульманскіх краін. У тэлефоннай размове з Кілікійскім Армянскім Каталікосам Муфтый Лівана выказаў сваё абурэнне падзеямі ў Іраку, назваўшы варварскімі і нечалавечымі праявы агрэсіі супраць хрысціянскага насельніцтва.

“На працягу стагоддзяў на Блізкім Усходзе мірна суіснавалі і хрысціяне, і мусульмане. Тое, што адбываецца ў Іраку, непрыймальна для ўсіх нас”, - заявіў пры гэтым шэйх.

Кілікійскага Каталікос, вітаючы ініцыятыву ліванскага Муфтыя, прапанаваў стварыць хрысціянска-ісламскую раду духоўных лідэраў, каб спрыяць больш шчыльнаму дыялогу паміж прадстаўнікамі рэлігій, што дапаможа разам змагацца супраць гвалту.







All the contents on this site are copyrighted ©.