2010-12-14 13:42:21

У наступным годзе Папа здзейсніць 8 апостальскіх падарожжаў


RealAudioMP3 Сёння прэс-служба Апосталькай Сталіцы апублікавала расклад апостальскіх падарожжаў папы Бэнэдыкта XVI на будучы год.

Першае падарожжа ў наступным годзе Папа здзейсніць 7-8 мая ў Аквілею (Італія). 4-5 чэрвеня ён будзе знаходзіцца ў Харватыі, а 19 чэрвеня, у Сан-Марына і Монтэфэльтро.

18 жніўня Бэнэдыкт XVI накіруецца ў Мадрыд на Сусветны дзень моладзі. Папа застанецца там да 21 жніўня.

11 верасня Святы Айцец прыме ўдзел у італьянскім Нацыянальным Эўхарыстычным кангрэсе ў горадзе Анкона.

З 22 па 25 верасня Пантыфік будзе знаходзіцца ў Германіі.

На 9 кастрычніка запланаваны апостальскі візіт Святога Айца ў італьянскія мясцовасці Ламецыя Тэрмы і Сэрра Сан Бруно.

18-20 лістапада адбудзецца апостальскае падарожжа Бэнэдыкта XVI у Бенін.







All the contents on this site are copyrighted ©.