2010-12-14 15:34:10

Касцёл выконвае 25% клопату па барацьбе са СНІДам у свеце


RealAudioMP3 “Касцёл з’яўляецца важнейшай арганізацыяй у свеце якая займаецца клопатам аб людзях з ВІЧ-інфекцыяй, хворымі на СНІД, а таксама аб ўдоваў і сіротах.
З медыцынскага пункту гледжання, Касцёл выконвае 25% клопату па барацьбе са СНІДам у свеце. Калі разглядаць Афрыку, гэты аб’ём працы дасягае 40% ці нават 50%. А ў маленькіх вёсках і гарадках нават 100% усіх прац здзейненых у гэтай галіне. Вельмі часта адзінымі ўстановамі, якія аказваюць дапамогу хворым на СНІД, з’ўляюцца каталіцкія шпіталі”, - распавёў у інтэрв’ю для тэлевізійнай праграмы “Where God Weeps” (“Там дзе плача Бог”) а. Міхаэль Чэрны, заснавальнік Афрыканскай іезуіцкай арганізацыі па барацьбе са СНІДам.

“ВІЧ - інфекцыя і СНІД, з’яўляюцца не толькі хваробай, але таксама вялікай культурнай, асабістай, сямейнай , сацыяльнай і духоўнай праблемай, таму Касцёл, які разглядае чалавека ва ўсёq яго паўнаце, глядзіць на гэтую праблему не толькі з медычнага боку. Асоба, якая мае інфекцыю, можа атрымаць ад Касцёла ўсю неабходную дапамогу і падтрымку, каб працягваць жыць, па магчымасці найбольш поўна і доўга, і не дазволіць СНІДу стацца смяротным прыгаворам.

Сапраўднага поспеху ў барацьбе са СНІДам можна дасягнуць, калі моладзь навучыцца адказнай сэксуальнасці, калі будзе ўглядацца ў прыклад сужэнскіх параў, якія практыкуюць адказную сэксуальнасць, і, нарэшце, калі Касцёл ў Афрыцы пераможа СНІД, разам, як сапраўдная сям’я, тады, гэта стане, на маю думку, знакам Божай дзейнасці ў Афрыцы”, дадаў а. Чэрны.







All the contents on this site are copyrighted ©.