2010-12-13 12:09:27

У Рыме праходзіць турнір “Wojtyła Cup”


RealAudioMP3 Сёння ў Рыме пачынаецца шосты міжнародны турнір па футболе пад назвай “Wojtyła Cup”.
У ім прымаюць удзел спартсмены, якія яшчэ не асягнулі 19-гадовага ўзросту. Арганізатары хочуць ушанаваць асобу Яна Паўла II – Папу, які любіў спорт і моладзь.

Турнір, у адпаведнасці з намерам арганізатараў, павінен вучыць маладое пакаленне спартсменаў добрасумленнай канкурэнцыі, адкрытасці на разнастайнасць, павагі да правілаў – вартасцяў, якія былі характэрныя для пантыфікату Яна Паўла II.

У турніры ўдзельнічаюць шэсць каманд: рымскія "Лацыё" і “Рома”, каманда рэгіёну Лацыё, "Сампдорыя", “Зброёўка” з Чэхіі і “Капосвары ракоцы” з Венгрыі. Фінальны матч адбудзецца у пятніцу, 17 снежня, у Ф’юмічыно.







All the contents on this site are copyrighted ©.