2010-12-13 17:38:24

Сенат Філіпін ўшанаваў кардынала Відала за яго служэнне


Сенат Філіпін падтрымаў рэзалюцыю ў гонар арцыбіскупа Себу кардынала Рыкарда Відала за яго працу на карысць філіпінскага народа, асабліва для людзей правінцыі Себу.

"Сенатам вырашана ушанаваць кардынала Рыкарда Відала, арцыбіскупа Себу, за яго служэнне народу Себу, забеспячэнне вядучай ролі духоўнага лідэра, дапамогу супольнасці ў прадухіленні і перажыванні некалькіх крызісаў і канфліктаў, частае выступленне ў якасці міратворца і дарадцы ва ўмовах сутыкнення меркаванняў і інтарэсаў у варашэнні мясцовых і нацыянальных праблемаў ", - заявіў старшыня Сената Хуан Понсе.

Ён сказаў, што факты ўмяшанне Відала у справы ваенных пераваротаў, працоўных спрэчак, сутыкненняў палітычных лагераў, пагроз несправядлівасці, прадухілення кровапраліцця і далі яму назву "Міратворац".

Нагадаў што арцыбіскуп таксама спрычыніўся да захавання культурных і рэлігійных традыцый у справе дапамогі бедным і прыгнечаным ў сваёй супольнасці.

Энрылле подкрэсліў што дасягненні Відала будуць заахвочваць іншых духоўных лідэраў, да "пастырства" іх супольнасцяў у садзейнічанні дасягненню мэтаў у галіне развіцця краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.