2010-12-13 16:24:34

Дэлегацыя біскупаў з Ірака наведае Еўрапейскі парламент


RealAudioMP3 14 і 15 снежня адбудзецца візіт дэлегацыі іракскіх біскупаў у Еўрапейскі парламент у Страсбургу. Кіраўніком дэлегацыі будзе сірыйска-каталіцкі арцыбіскуп Масула Базыль Жорж Касмусса, а суправаджаць яго будзе сіра-каталіцкі арцыбіскуп Багдаду Атанас Маці Шаба Матока і Халдэйскі дапаможны біскуп у сталіцы Іраку, Шлемон Вардуни.

8 снежня Халдэйскі арцыбіскуп Кіркуку Луіс Сако атрымаў у рэзідэнцыі Канферэнцыі Біскупаў Францыі ў Парыжы міжнародную прэмію міру каталіцкага руху за мір "Pax Christi". "Без міру няма жыцця, свабоды ці годнасці", - сказаў іракскі іерарх, атрымліваючы прэмію. Ён падкрэсліў, што прыехаў з "зямлі пакутнікаў і пераследу Касцёла" Ён спаслаўся таксама на нядаўняе масавае забойства ў сіра-каталіцкай катэдры Маці Божай у Багдадзе, дзе было забіта каля 50 хрысціян.

Мір з’яўляецца "асновай ўсіх дабротаў", у тым ліку у мусульман - Мір з'яўляецца "адным з выдатных імёнаў Бога", сказаў арцыбіскуп Кіркука. Ён нагадаў, што нядаўна распачаўся Адвэнт ў хрысціян, а мусульмане святкавалі "свята ахвяры" (Ід аль-Адха). Гэты перыяд у абедзвюх рэлігіях з'яўляецца "часам інтэнсіўнай малітвы і навяртання"

Таксама ў гэтыя дні ў Парыжы, сваю занепакоенасць выказаў сіра-каталіцкі Патрыярх Антыёхіі, Ігнас Юсэф III Юнан, наведваючы параненых, якія знаходзяцца ў Францыі і якія сталі ахвярамі кастрычніцкага нападу на катэдру ў Багдадзе.

Патрыярх падкрэсліў, што іракскія ўлады павінны "больш вызначана" падыходзіць да бяспекі хрысціянаў у краіне. Ён звярнуў увагу на тое, што пераважная большасць мусульман у гэтай краіне адхіляе ўсе акты тэрарызму. Таксама перасцярог ад заахвочвання выезду хрысціянаў з Іраку і падкрэсліў, што калі гэта працягнецца, то будзе на руку ісламскім тэрарыстам. "Але справа ў тым, каб дапамагчы хрысціянам у Іраку", - дадаў 66-гадовы прэлат, які ўступіў на пасаду ў студзені мінулага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.