2010-12-12 12:39:24

Прэзідэнт Украіны зліквідаваў Камітэт па справах нацыянальнасцяў і рэлігій


RealAudioMP3 Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч зліквідаваў Дзяржаўны камітэт па справах нацыянальнасцяў і рэлігій. Яго задачы возьме на сябе таксама рэарганізаванае Міністэрства культуры гэтай краіны. Рашэнне ў дадзенай справе заключае ў сябе ўказ кіраўніка дзяржавы "Аб аптымізацыі сістэмы цэнтральных органаў выканаўчай улады", абвешчаны з 9 на 10 снежня ў Кіеве.

Па дадзеных прэс-службы Прэзідэнта, гэты дакумент прадугледжвае далёка ідучыя змены ў цэнтральным апараце ўлады, імкнецца ліквідаваць дубляванне паўнамоцтваў некаторых пасадаў, каб забяспечыць зніжэнне колькасці выканаўчага апарату і выдаткі, звязаныя з яго ўтрыманнем.

Навіна аб ліквідацыі цэнтральнага дзяржаўнага органу па справах рэлігій выклікала хвалю каментароў сярод назіральнікаў грамадскага жыцця Украіны. Па словах юрыста Максіма Васіна - выканаўчага дырэктара Інстытута рэлігійнай свабоды - рашэнне Прэзідэнта, верагодна, пацягне за сабой неабходнасць унясення паправак у дзеючае заканадаўства ў гэтай галіне, асабліва ў Закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях". Яго 30 артыкул прадугледжвае існаванне асобнага дзяржаўнага органа па справах рэлігій. Агульнаўкраінская рада Касцёлаў і рэлігійных арганізацыяў і многія іншыя міжканфесійныя асацыяцыі неаднаразова выступалі супраць унясення якіх-небудзь змен у гэты Закон. На іх думку, у цяперашніх умовах, якія кольвечы змены пагражаюць памяншэннем рэлігійнай свабоды ў краіне, - падкрэсліў Васін.







All the contents on this site are copyrighted ©.