2010-12-11 17:04:57

Біскупы Англіі і Уэльса абвясцілі, што будуць адзначаць год каталіцкай адукацыі


RealAudioMP3 Гэта – падзячны адказ на пастырскі вераснёўскі візіт Бэнэдыкта XVI у Злучанае Каралеўства. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Англіі і Уэльса, арцыбіскуп Вінцэнт Нікалс падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі. "У святкаванні Года пройдзе азнаменаванне 150 годдзя супрацоўніцтва каталіцкай адукацыі з урадам дзеля адзінай мэты - забяспечыць выдатную адукацыю моладзі", растлумачыў ён.

На сваім апошнім пасяджэнні біскупы Англіі і Уэлса адзначылі:"Візіт даў нам новую ўпэўненасць і дапамог атрымаць новы імпульс нашай ідэнтычнасці як католікаў.
Мы хочам узмацніць гэтую ідэнтычнасць асоб, якая караніцца ў дары веры і з'яўляецца крыніцай шчодрасці".

Прэлаты падзякавалі Папу за тое, што "заахвоціў працягваць працу для поўнага бачнага адзінства Касцёла у часе падрыхтоўкі стварэння ардынатарыяту і за тое, што "даў нам Блаславёнага - Джона Генры Ньюмана, як ўзор сапраўднага вучня Хрыстовага для Злучанага Каралеўства".








All the contents on this site are copyrighted ©.