2010-12-11 17:05:39

Octava Dies айца Фэдэрыко Ламбардзі. Хрысціяне – ахвяры нецярпімасці


RealAudioMP3 Рубрыка Octava Dies Генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Ламбардзі прысвечана сёння тэме неталерантнасці і дыскрымінацыі супраць хрысціянаў Еўропы на аснове прадстаўленага ў рамках праходзячай ў Вене сустрэчы па Свабодзе веравызнання(ОБСЕ) адпаведнага Рапарту.

На самым пачатку сваіх разважанняў ксёндз Ламбардзі сцвярджае, што справаздача Камітэта па назіранню за нецярпімасцю і дыскрымінацыяй супраць хрысціянаў у Еўропе з'яўляецца дакументам, які заслугоўвае асаблівае ўвагі. Гаворка ў ім ідзе галоўным чынам пра гвалт і дыскрымінацыю ў дачыненні да хрысціянаў у шэрагу краін Блізкага Усходу. І гэта правільна, бо там працягваюцца жудасныя тэрарыстычныя акты. Але хрысціяне сутыкаюцца з растучымі цяжкасцямі і ў іншых геаграфічных каардынатах і культурных сітуацыях. На нядаўнім саміце АБСЭ ў Астане (Казахстан) Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бертоне моцна сцвердзіў думку аб тым, каб "міжнародная супольнасць змагалася з нецярпімасцю і дыскрымінацыяй у дачыненні да хрысціян з той жа рашучасцю, з якой змагацца супраць нянавісці у дачыненні да іншых рэлігійных суполак і апісаў шырокі спектр формаў нецярпімасці ў розных сферах сучаснага жыцця.

Сам Папа у сваёй знакамітай прамове ў Вэстмінстэр-Холе ў Лондане выказаў "заклапочанасць у сувязі з ростам маргіналізацыі рэлігіі, асабліва хрысціянства, ... нават у краінах, якія наогул надаюць вялікае значэнне цярпімасці".

Важнасць выйшаўшай справаздачы менавіта ў скрупулёзнасці доўгага і падрабязнага шэрагу прыкладаў нецярпімасці ў адносінах да хрысціян у Еўропе:гэта акты, што гавораць аб растучай енянавісці і вандалізме да касцёлаў і рэлігійных сімвалаў, ажно да знакаў нянавісці і ганьбавання ў адрас людзей.

Рапарт, пра які вядзем гаворку -гэта аснова для ацэнкі маштабаў і характару з'явы, істотная прапанова для разважання і праявы палітычнай і сацыяльнай волі. Усе людзі добрай волі заклапочаны абаронай хрысціянства і яго каштоўнасцей, станам талерантнасці і свабоды выказвання меркаванняў і веравызнання. Таму што, як адзначыў Папа ў Вэстмінстэр-Холе падчас пастырскага візіту ў Вялікабрытанію,- "Рэлігія - не праблема, якая патрабуе рашэння, але жыццёва важны фактар, які ўносіць свой уклад у грамадскія дэбаты".








All the contents on this site are copyrighted ©.