2010-12-10 13:46:32

“Ойча Наш” у “Pater Noster”


RealAudioMP3 “Ойча Наш”. Галоўная малітва хрысціанаў на беларускай мове ўпершыню з’явіцца ў каталіцкім храме на Святой Зямлі. Яна ўпрыгожыць сцяну аднаіменнага касцёла “Pater Noster” в Ерусаліме, дзе ўжо размешчана больш за 130 такіх табліц з малітвамі на нацыянальных мовах. Ініцыятар гэтай падзеі – арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілеўскі.

Усталяваць і асвяціць дошку плануецца падчас беларускай пілігрымкі на Святую Зямлю, якая адбудзецца з 28 красавіка па 5 мая будучага года. Перамовы аб размяшчэнні табліцы былі складанымі і не вельмі хуткімі – цягнуліся амаль год. Але дакументы атрыманы, і майстры ўжо прыступілі да вырабу. Усе дэталі ўзгоднены – аж да шрыфта, переносаў і выгляду – «беларуская» дошка будзе вельмі заўважальная: з цёмнай керамікі, 2 метры ў вышыню і метр дваццаць у шырыню.







All the contents on this site are copyrighted ©.