2010-12-10 13:41:36

Ірак без Божага Нараджэння


RealAudioMP3 Хрысціяне іракскай правінцыі Басора не будуць святкаваць сёлета Божага Нараджэння. Такім чынам хрысціянская супольнасць правінцыі, што ляжыць на поўдні ад Багдаду, хоча выказаць пратэст супраць гвалтоўных актаў з боку ісламскіх тэрарыстаў, якія адбываюцца пастаянна супраць рэлігійных меншасцяў у гэтым і іншых рэгіёнах Іраку.

Як заявіў на адным з інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў прэзідэнт Камісіі рэлігійных меньшасцяў Басоры спадар Саад Пэтрус, “такое рашэнне прынята для пратэсту супраць гвалту ў краіне, які кожны дзень церпяць нашыя браты”.

Ужо летасць хрысціяне гораду, большасць жыхароў якога складаюць шыіты, вельмі сціпла адсвяткавалі Божае Нараджэнне. А сёлета святары і законнікі лакальнага Касцёлу нават раяць сваім вернікам не запальваць ілюмінацыю ці публічна святкаваць, каб не выклікаць дадатковых атакаў з боку тэрарыстаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.