2010-12-10 14:59:11

Святы Айцец падпісаў дэкрэты, якія датычаць новых кандыдатаў на алтары


RealAudioMP3 Сёння, 10 снежня 2010 года, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі Яго Эмінэнцыю кардынала Анджэла Амато SDB, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Падчас аўдыенцыі Святы Айцец упаўнаважыў Кангрэгацыю апублікаваць дэкрэты, якія датычаць зацвярдэння цудаў праз заступніцтва кандыдатаў на алтары, сцвяржэння мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў.

Дэкрэты датычаць прызнання цудаў: праз заступніцтва благаслаўлёнага Гвіда Марыя Канфорці, арцыбіскупа Пармы і заснавальніка Таварыства святога Францішка Ксавэрыя для замежных місій; праз заступніцтва Слугі Божага Франчэско Палеяры, італьянскага святара; праз заступніцтва Слугі Божай Анны Марыі Ханэр Англарылл, заснавальніцы Сёсцёр Святой Сям’і з Ургел у Іспаніі; праз заступніцтва Слугі Божай Марыі Клары ад Дзіцятка Езуса, заснавальніцы Кангрэгацыі францішканскіх шпітальных сясцёр Беззаганнага Зачацця ў Партугаліі; праз заступніцтва Слугі Божай сястры Марыі Рыты Лопэс Понтэс з Кангрэгацыі Сёсцёр місіянерак Беззаганнага Зачацця НПМ ў Сан-Сальвадор-дэ-Байя (Бразілія)

Святы Айцец падпісаў таксама дэкрэты, якія датычаць прызнання мучаніцкай смерці: Слугі Божага Луіджы Андрыцкі, дыяцэзіяльнага святара, які загінуў у канцэнтрацыйным лагеры ў Дахаў; Слугаў Божых Джузэппэ Надаля з Гіў і Джузэппэ Хордана з Блэкуя, дыяцазальных святароў, забітых падчас рэлігійнага пераследу ў Іспаніі ў 1936 годзе; Слугаў Божых Антоніо і Бонавентуры з Ордэну Братоў Меншых, а таксама Пітэра Санчэса Барба і Фульхенсіо Марцінэса Гарсіі, членаў Трэцяга Свецкага Ордэну святога Францішка.

Папа пацвердзіў гераічнасць цнотаў: Слугі Божага Антоніо Палладзіно, дыяцэзіяльнага святара і заснавальніка кангрэгацыі Сёсцёр Дамініканак Найсвяцейшага Сакрамэнта; Слугі Божага Бешара, члена Базыліянскага ордэна мяльхітаў; Слугі Божай Марыі Элізы Андрэолі, заснавальніцы італьянскай Кангрэгацыі Слуг Марыі Выпраўляючай; а таксама Слугі Божай Марыі Пілар ад Святога Сэрца, законніцы Інстытута Дачок Марыі ад пабожных школ у Іспаніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.