2010-12-10 13:38:46

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэзідэнтам Літвы


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI прыняў сёння на спецыяльнай аўдыенцыі Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі спадарыню Далю Грыбаўскайтэ.

Пасля сустрэчы з пантыфікам літоўскі прэзідэнт сустрэлася з кардыналам Дзяржсактратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамберці, Сакратар па адносінах з дзяржавамі.

У час размоваў, якія прайшлі ў сардэчнай абстаноўцы, была адзначана станоўчая прысутнасць каталіцкага Касцёла ў гісторыі і жыцці краіны і выказана агульнае імкненне далей ўмацоўваць добрыя двухбаковыя адносіны.

Акрамя таго, адбыўся плённы абмен думкамі аб ролі Літвы, якая рыхтуецца ўзяць на сябе старшынства ў АБСЕ, а таксама аб эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі з асаблівай ўвагай да праблем сям'і і моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.