2010-12-09 11:25:01

Патрыярх Кірыл заклікае палітыкаў адраджаць не ідэалогію, а хрысьціянскі светапогляд


RealAudioMP3 Расіі трэба адраджаць не ідэалогію, а хрысціянскі светапогляд, упэнены Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

“Здараецца, кажуць, што краіна не можа жыць без ідэалогіі. Я задаў сабе пытанне: ці гэта так? І падумаў – гэта няпраўда,- сказаў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы на ўрачыстым прыёме ў губернатара Краснадарскага края Аляксандра Ткачова. - Ідэалогія жыве на працягу трох, максімум чатырох пакаленняў. Ніводная ідэалогія ў свеце не вытрымлівала больш".

Самая моцная ідэалогія была ў СССР, бо яна эксплуатавала хрысціянскую ідэю. Людзі заставаліся вернікамі не таму, што наведвалі храмы - "у духоўным сэнсе яны былі загнаныя ў падполле", але яны захоўвалі "сістэму каштоўнасцяў, сфарміраваную ў праваслаўі, і ідэалогія эксплуатавала гэтую сістэму каштоўнасцяў", таму з'яўляліся героі працы і людзі, "якія ішлі насустрач кулям", - адзначыў Патрыярх.

Царква прапаведуе не для таго, "каб станавіцца мацней, храмы патрэбныя не для таго, каб збіраць у іх грошы, не для таго, каб кіруючы архірэй адчуваў сябе гэтакім месцячковым князьком".", - нагадаў патрыярх Кірыл.

"Сёння мы ствараем ўсё гэта для таго, каб адрадзіць маральнае пачуццё ў людзях, якія ўжо ў пятым пакаленні пачынаюць губляць рудыментарныя ўласцівасці маральнасці, закладзеныя тысячагадовымі намаганнямі нашых продкаў. Каб зноў выхаваць моладзь і вызначыць развіццё жыцця Айчыны на многія пакаленнi, каб найвялікшыя каштоўнасьці, такія як каханне, сяброўства, ахвярнасць, здольнасць на подзвіг, ніколі не знікалі з жыцця нашага народа ", - сказаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.







All the contents on this site are copyrighted ©.